Героі публікацый «Настаўніцкай газеты» расказалі, якімі падзеямі запомніўся 2023 год

- 16:00Новости

У “Настаўніцкай газеты” ёсць добрая традыцыя, калі героі журналісцкіх публікацый становяцца нашымі добрымі сябрамі. Мы падтрымліваем зносіны, тэлефануем ім, пытаемся, што новага адбываецца ў іх прафесійным жыцці, чым яны хацелі б падзяліцца з чытачамі любімага выдання, пра якія поспехі ці адукацыйныя знаходкі расказаць. Вось і напярэдадні зімовых свят мы пацікавіліся ў нашых суразмоўцаў, якімі падзеямі ім запомніўся 2023 год, што было адметнага для кожнага з іх асабіста і для калектываў, у якіх яны працуюць.

Да новых дасягненняў

Віктар Мікалаевіч Жук, дырэктар Варапаеў­скай сярэдняй школы Пас­таўскага раёна Віцебскай вобласці:

— 2023 год запомніўся ў першую чаргу новай сістэмай выніковай атэстацыі выпускнікоў сярэдняй школы. Упершыню школьныя выпускныя іспыты па рускай і беларускай мовах былі заменены на цэнтралізаваны экзамен. Новаўвядзенне настаўнікі, навучэнцы і іх бацькі ўспрынялі з некаторым хваляваннем, як, зрэшты, усё новае. Вельмі добра, што быў праве­дзены рэпетыцыйны экзамен: выпускнікі праверылі ўзровень сваіх ведаў, навучыліся запаўняць бланк адказаў і адчулі ўпэўненасць у сваіх сілах. Вучням нашай школы дапамагло і тое, што ўжо шмат гадоў наша навучальная ўстанова з’яўляецца пунктам правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання, тры этапы якога мы штогод праводзім у лістападзе, лютым і красавіку. Вынікі РТ дазваляюць настаўнікам і навучэнцам своечасова выяўляць прабелы ў ведах і карэкціраваць далейшую падрыхтоўку да ўступнай кампаніі. Таму на цэнт­ралізаваным экзамене нашы выпускнікі хутка сарыентаваліся і пацвердзілі свае гадавыя адзнакі — сярэдні бал ЦЭ склаў 72,5. Такія вынікі дазволілі 10 юнакам і дзяўчатам стаць студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Астатнія трое паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

 Восень — пачатак не толькі новага навучальнага года, але і новага цыкла рэспуб­ліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У лістападзе прайшоў другі (раённы) этап. Па яго выніках 20 нашых вучняў заваявалі 23 дыпломы рознай вартасці. Восем навучэнцаў школы ў студзені бу­дуць абараняць гонар Пастаўскага раёна на трэцім (абласным) этапе. Ужо традыцыйна лепшых вынікаў дасягнулі вучні настаўніка геаграфіі Аляксандра Анатольевіча Гарнага (10 удзельнікаў — 10 дыпломаў) і настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Ліліі Аляксандраўны Брэскай (7 удзельнікаў — 6 дыпломаў). Акрамя таго, у снежні адбыўся абласны конкурс работ даследчага характару “Эўрыка-2023”, у якім прыняў удзел вучань 10 класа нашай школы Станіслаў Гарны. Яго работа “Зрухі ў траекторыі дэмаграфічнага развіцця ва ўмовах пандэміі COVID-19” была адзначана дыпломам ІІ ступені і намініравана на ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.

Калектыў Варапаеўскай сярэдняй школы нацэлены на плённую работу і ў далейшым. Мы прайшлі конкурсны адбор і ўключаны ў спіс устаноў адукацыі па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання функцыянальнай дасведчанасці як асновы сацыялізацыі і прафесійнага самавызначэння навучэнцаў праз індыві­дуалізацыю вучэбнага працэсу”. Удзел у праекце стымулюе педагогаў на пошукі новых падыходаў да павышэння эфектыўнасці сваёй педагагічнай дзейнасці. І ўжо ёсць першыя вынікі: настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалай Алегавіч Атрахімовіч прайшоў завочны этап і быў запрошаны да ўдзелу ў VII Міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Пазнанне — у сутворчасці”, які прахо­дзіў у снежні ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У рамках фестывалю педагогі з Беларусі і найбліжэйшага замежжа абаранялі свае праекты, прадстаўлялі стэндавыя даклады, праводзілі міні-даследаванні і майстар-класы. Мікалай Алегавіч выступіў на высокім узроўні, сведчанне таму — дыплом ІІІ ступені.

Хочацца пажадаць усім калегам паспяховай, творчай працы, маральнага і матэрыяльнага задавальнення ад яе, сямейнага дабрабыту, а самае галоўнае — мірнага неба над галавой.

 Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

Действие как ключ к успеху

Александр Анатольевич Шульц, заместитель председателя Октябрьского райисполкома по социальной сфере и идеологической работе, героем предновогоднего выпуска “Настаўніцкай газеты” выбран не случайно. Он хорошо знаком читателям и педагогической общественности Гомельской области. На страницах профильного издания не раз говорилось о достижениях педагогов и учащихся Октябрьского района.

До недавнего времени Александр Анатольевич возглавлял районную гимназию, а теперь приступил к работе в должности заместителя председателя Октябрьского райисполкома по социальной сфере и идеологической работе.

— У вас такая насыщенная событиями профессиональная деятельность. Скажите, чем запомнился уходящий год Черного Водяного Кролика, каким он был именно для вас?

— 2023 год пролетел на одном дыхании, это правда. Чем запомнился? Пожалуй, самые яркие впечатления оставили учащиеся, которые в очередной раз своими победами в конкурсах и олимпиадах разного уровня, участием в проектах Национального детского технопарка доказали свою конкурентоспособность. Отмечу еще несколько ярких событий: победу коллектива гимназии в областном смотре-конкурсе на лучшую организацию идеологической работы в трудовых коллективах среди учреждений общего среднего образования; победу в республиканском смотре-конкурсе детского творчества “Здравствуй, мир!”; участие в финальном этапе белорусско-российского патриотического культурно-образовательного проекта “Поезд Памяти — 2023”, открытие центра по обучению детей навыкам безопасной жизнедеятельности. Также нашему районному центру представилась уникальная возможность и огромная честь встречать и принимать гостей мероприятия такого высокого уровня, как областной фестиваль-ярмарка тружеников села “Дожинки”. В рамках праздника была открыта спортивно-игровая площадка, обновлена Аллея Героев, проведено комплексное благоустройство социально значимых объектов, мемо­риалов, дорог.

— Педагоги — бывшие коллеги — достойны уважения и внимания, это бесспорно. Но все же, кого хотелось бы особенно выделить на страницах профильного издания?

— Нашим замечательным педагогам и их достижениям было посвящено несколько публикаций в “Настаўніцкай”, которые мы читали с огромным удовольствием. Я с радостью скажу теплые слова в адрес всех работников педагогической отрасли, с которыми мне пришлось работать в районе. Например, сегодня коллектив Волосовичской средней школы и гимназии — это действительно сплоченная команда, которая работает на все сто процентов, начиная от администратора и заканчивая техническим работником. Каждый старается сделать максимум на своем рабочем месте, чтобы учреждение развивалось и достигало высоких результатов. Выражаю слова благодарности и работникам отдела образования, которые на протяжении всей моей трудовой деятельности нацеливали на результат.

— Постараемся заглянуть в будущее. Поделитесь планами и расскажите, что в центре внимания сегодня.

— 2024 год пройдет под лозунгом Года качества, а также будет посвящен 105-летию БССР, 30-летию Конституции Республики Беларусь и института президентства в нашей стране, 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. И соответственно в планах работа по сохранению и продвижению культурно-исторических традиций, духовно-нравственное и гражданско-патриотическое воспитание подрастающего поколения. Ну и конечно, одна из задач, которую необходимо реализовать, — продолжать формировать положительный имидж малых регионов, развивать практику закрепления молодых специалистов на рабочих местах и повышать уровень их квалификации.

— В любой момент у нас есть два варианта: сделать шаг вперед к росту или вернуться в зону комфорта. Ситуация знакома каждому человеку, которому предстоит сделать выбор. Как вам дается выбор в той или иной ситуации?

— Поделюсь невероятно мотивирующей цитатой: “Главное — не бояться трудностей”. Новая должность — всегда новые заботы, всегда большая ответственность. В то же время это очередная возможность получить огромный опыт работы.

Желаю удачных стартов и новых перспектив. Пусть работа приносит удовольствие, а год будет для всех плодотворным, благополучным и счастливым!

Елена КАСЬЯН-ПАВЛЕНКОВА
Фото из архива собеседника

Пуцяводная зорка

Тамара Уладзіміраўна Крывеня, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна:

— 2023 год стаў юбілейным для нашага музея. Сваю гісторыю ён пачаў 35 гадоў назад, і ў ім пабывала нямала гасцей. Штораз сярод іх былі тыя, хто не мог стрымаць слёз падчас тэатралізаванай персаніфікаванай экскурсіі, якую праводзілі дзеці.

Кожны новы год нясе новыя падзеі. Для нашай установы мінулы год не стаў выключэннем, у тым ліку з пункту гледжання краязнаўчых напрацовак. Мы грунтоўна вывучалі разам з дзецьмі адразу некалькі тэм. Адной з іх была спадчына Антонія Тызенгаўза ў Наваельні. Паглыбляліся ў гэтую тэму з навучэнцам Аляксеем Загорцавым.

Работа яшчэ аднаго навучэнца Андрэя Голуба стала пераможцай абласнога і прызёрам рэс­публіканскага этапу акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”. Разам з Андрэем мы вывучалі гісторыю нашага аркестра “Новаяльнянскія трубачы”. Яе адлік пачаўся ў далёкім 1938 годзе. Сімвалічна, што пасля публікацыі ў раённай газеце матэрыялу на аснове нашага даследавання ўзрасла ўвага да творчага калектыву. Літаральна адразу аркестру прапанавалі выступіць на калядным балі ў Нясвіжскім замку.

У даследча-краязнаўчай рабоце немагчыма паставіць кропку. Сёння разам з вучнем плануем ужо ў іншай рабоце засяродзіць увагу на канкрэтнай асобе з новаяльнянскага аркестра. Адзін з яго кіраўнікоў Аляксандр Літвінскі — выпускнік нашай школы, які ў свой час вывеў калектыў на міжнародны ўзровень.

Шчырая цікавасць школьнікаў да гістарычнай тэмы — мая пуцяводная зорка.

Нельга не згадаць яшчэ адно цікавае даследаванне. Разам з навучэнкай Дар’яй Піваварчык мы займаліся падрабязным вывучэннем яе радаводу. Па лініі таты і мамы адшукалі 11 чалавек, якія былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, і гэтая работа стала пераможцай — у рэс­публіканскім конкурсе “Святло праваслаўя” яна заняла 1-е месца.

2023 год пакінуў асаблівы след і ў маёй асабістай гісторыі. Былі ў ім і вялікія радасці — у сценах роднай установы сустрэла 75-гадовы юбілей, і вялікае гора…

А наперадзе ў нас шмат планаў. Трэба завяршыць афармленне экспазіцыі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аформіць раздзел да Года якасці. Яшчэ адзін бу­дзе прысвечаны Аляксандры Арцёмаўне Шаўчук — выдатніку адукацыі і заслужанаму настаўніку БССР, якая працавала ў нашай школе з 1947 года, а да гэтага 18-гадовай дзяўчынай пайшла на фронт.

У планах на 2024 год таксама сумесныя даследчыя работы з калегамі з Расіі. На падыходзе — новы праект з міжнародным удзелам “Расія і Беларусь — агульная гісторыя, агульны лёс”. Першы тэлемост двух бакоў адбудзецца 19 студзеня.

Кацярына МАЦЕВІЧ
Фота аўтара

Эфектыўныя тэхналогіі

Віктар Сцяпанавіч Басаў, дырэктар Брэсцкага політэхнічнага каледжа (філіяла БрДТУ):

— 2023 год быў насычаным. Мы абнаўлялі матэрыяльна-тэхнічную базу каледжа, удасканальвалі вучэбны працэс, умацоўвалі сувязі, у тым ліку і міжнародныя. Нашы навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах, канферэнцыях і сімпозіумах, якія праводзіліся ў Беларусі і Расіі.

Так, у сакавіку мы правялі ўжо XVІ адкрытую Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю даследчых і канструктарскіх работ навучэнцаў і выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў “Паспяховы той, хто стварае”. Гэтае мерапрыемства садзейнічае развіццю здольнасцей навучэнцаў, стымулюе іх даследчую дзейнасць і дапамагае раскрыць творчы патэнцыял.

У мінулым годзе ўдзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі 57 навучальных устаноў Беларусі і Расіі. Сярод іх была і дэлегацыя з дагестанскага Прафесійна-педагагічнага каледжа Махачкалы. А ў красавіку мы разам з нашымі навучэнцамі наведалі гэты каледж.

Штогод у сярэдзіне снежня праводзім рэспуб­ліканскі конкурс з міжнародным удзелам “Ад школьнага праекта да прафесійнай кар’еры”, тым самым дапамагаючы моладзі з вызначэннем жыццёвай траекторыі. Зараз конкурс прайшоў ужо восьмы раз па 5 секцыях. Мы стараемся максімальна ахапіць увесь спектр навуковых даследаванняў, якія вядуцца ў школах.

З кожным годам расце цікавасць да нашых міжнародных мерапрыемстваў, шырыцца і геаграфія, і колькасць удзельнікаў.

Летась на конкурс было прадстаўлена амаль 80 работ з 24 устаноў адукацыі Беларусі і Расіі. Школьнікі прадэманстравалі разнапланавыя, змяс­тоўныя і практыка-арыентаваныя работы. Увогуле навукова-даследчая дзейнасць — адна з найбольш эфектыўных тэхналогій, якая дае магчымасць матываваць і прафесійна арыентаваць вучняў.

Акрамя гэтага, у 2023-м у нас адбыўся першы выпуск тэхнікаў-электронікаў па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці”. Усе 25 выпускнікоў атрымалі накіраванні на работу.

Да таго ж мы паспяхова прайшлі акрэдытацыю па новай спецыяльнасці “Будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў”. Па ёй першых тэхнікаў-будаўнікоў мы выпусцім ужо ў 2024 годзе.

Усіх калег віншую з Новым годам! Няхай ён падорыць выдатны настрой і стане плённым перыядам для дасягнення ўсіх пастаў­леных мэт!

Вольга АНТОНЕНКАВА

Насустрач праектам

Аксана Канстанцінаўна Баронава, старшы выкладчык кафедры філасофіі і гуманітарных праблем адукацыі МГІРА:

Мне за многае хочацца сказаць дзякуй 2023 году, таму што разам з ім у маё жыццё прыйшлі вялікія перамены. Менавіта ў пераднавагоднія дні 2023 года я прыняла рашэнне аб змене месца працы. У Мар’інагорскай гімназіі Пухавіцкага раёна я адпрацавала 25 гадоў, і адважыцца на змяненні было няпроста. Але гэты намер спеў даўно, і, калі склаліся ўмовы, рашэнне было прынята імгненна. Я з цеплынёй і падзякай успамінаю сваіх калег з гімназіі, з перыядам работы ў гэтай установе ў мяне звязаны выдатныя, значныя падзеі, там я расла ў прафесіі псіхолага.

Аднак у мяне ўзнікла патрэба дзяліцца сваім вопытам, перадаваць практычныя веды. У пэўны момант я стала запрошаным выкладчыкам, а з пачатку 2023 года — старшым выкладчыкам кафедры філасофіі і гуманітарных праблем адукацыі ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Атрымліваю велізарнае задавальненне ад выкладання, чытання лекцый, правядзення практычных заняткаў па псіхалогіі, ад таго, што магу перадаваць калегам не толькі тэарэтычныя навуковыя веды, але — галоўнае — і ўласны практычны вопыт. Штогод практычнымі матэрыяламі дзялюся на старонках шматлікіх друкаваных выданняў, у тым ліку даўняга партнёра — “Настаўніцкай газеты”.

Пры гэтым навуковая дзейнасць патрабуе пастаяннага абнаўлення, нягледзячы на тое, што я ўвесь час павышаю сваю кваліфікацыю як псіхолаг. У 2023 годзе я паступіла ў магістратуру.

У сённяшніх зменлівых умовах ведаў не бывае шмат, і ад таго, наколькі ўсе мы гатовы ўдасканальвацца, залежыць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу ў цэлым і навучанне кожнага навучэнца ў прыватнасці.

Адным з актуальных і не зусім яшчэ прывычных і зразумелых для нашага грамадства новаўвядзенняў у адукацыі з’яўляецца рэалізацыя прынцыпу інклюзіі.

З пэўным супраціўленнем і негатоўнасцю працаваць з дзецьмі, якія маюць асаблівасці псіхафізічнага развіцця, я сутыкнулася асабіста. З-за недахопу ведаў, кампетэнтнасці і вопыту работы з такімі дзеткамі ў свой час і ў мяне, і ў маіх шматлікіх калег узнікала шмат негатывізму, страху, пратэсту. За гэта сёння, прызнаюся, мне сорамна. Менавіта псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць у рабоце з дзецьмі ва ўмовах інклюзіўнай адукацыі стане тэмай маёй магістарскай дысертацыі. І ў новым годзе, на новым месцы работы, з новымі сіламі і ведамі я спа­дзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва з любімай “Настаўніцкай газетай”.

 Наталля КАСТЭНКА