Гісторыя праз пачуцці

- 11:53Выхаванне, Выхаваўчая работа

Музейная дзейнасць, навучанне музыцы, развіццё алімпіяднага руху, інавацыі, даследаванні, спорт, валанцёрства, ваенна­-патрыятычныя класы, міжнародныя адносіны — усё гэта развіваюць у сярэдняй школе № 11 Светлагорска.

З лета мінулага года навучальнай установе быў прысвоены статус Школы міру, а ў снежні 2022 года яна стала членам Асацыяцыі школ Расіі і Беларусі. Хтосьці скажа: “Нагрувашчванне”. Зусім не. Гэта ўмовы для ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы, прафесійнага педагагічнага росту.

На перапынку тут шумна і мнагалюдна. У гэтым навучальным годзе ў школе вучыцца 788 дзяцей, працуюць 83 педагогі. Знаём­ства з навучальнай установай пачынаецца з музеяў, пра якія тут расказваюць з асаблівай цёплынёй і гордасцю. Першымі нашай увазе былі прадстаўлены экспазіцыі, адкрытыя ў 2022 годзе. Яны знаходзяцца ў прасторы школьных калідораў. Матэрыялы былі сабраны школьнікамі і настаўнікамі падчас сумеснай даследчай дзейнасці. Спачатку азнаёміліся з экспазіцыяй “Светлагоршчына памятае!”, дзе прадстаўлена інфармацыя аб развіцці раёна да Вялікай Айчыннай вайны, расказваецца пра зверствы захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі, сабрана інфармацыя пра партызанскія атрады, герояў, якія вызвалялі раён. Менавіта на Светлагоршчыне пачыналася знакамітая наступальная аперацыя “Баграціён”, што, зразумела, таксама знайшло сваё адлюстраванне ў экспазіцыі. Гаворыцца тут і пра трагічны лёс жыхароў вёскі Ола, якая па колькасці ахвяр пераўзышла Хатынь.

“Прадстаўленыя матэрыялы выкарыстоўваюцца пры правядзенні класных і інфармацыйных гадзін, урачыстых мера­прыемстваў на ваенную тэматыку. А іх размяшчэнне ў холе цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі дазваляе фарміра­ваць грамадзянскія і патрыятычныя якасці ў юнакоў і дзяўчат усіх школ горада”, — адзначыў настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі Андрэй Комар.

У Год міру і стварэння навучэнцы змагаюцца за права стаць школай імя Героя Савецкага Саюза Клычніяза Азалава, які загінуў за вызваленне Светлагорскага раёна ад нямецка-­фашысцкіх захопнікаў.

Чытайце матэрыял Вольгі Дубоўскай у нумары ад 3 лютага 2023 года.