Інавацыйным інструментам у руках настаўнікаў англійскай мовы становіцца нейрасетка MagicSchool.
МagicSchool — гэта рэсурс на базе штучнага інтэлекту, які нацэлены на тое, каб дапамагаць настаўнікам выконваць руцінныя задачы, а таксама адаптаваць навучанне да ўзроўню ведаў навучэнцаў. Дыдактычны патэнцыял нейрасеткі MagicSchool даволі вялікі: ад складання планаў ўрокаў да атрымання кароткага зместу любога відэа з YouTube.
Я актыўна выкарыстоўваю нейрасетку ў сваёй прафесійнай дзейнасці з прычыны такіх пераваг, як:
- даступнасць (MagicSchool даступная анлайн, што дазваляе выкарыстоўваць яе ў любым месцы і ў зручны час);
- зручны ў выкарыстанні інтэрфейс;
- велізарны выбар інструментаў. MagicSchool прапануе больш за 50 інструментаў, якія могуць выкарыстоўвацца для развіцця навыкаў усіх відаў маўленчай дзейнасці. Рэсурс дапамагае настаўнікам генерыраваць планы ўрокаў на зададзеную тэму (Lesson Plan), ствараць тэсты з множным выбарам (Multiple Choice Assessment), генерыраваць пытанні па любым відэа з YouTube (YouTube Video Questions), адаптаваць тэксты пад узровень валодання англійскай мовай навучэнцаў (Text Leveler), генерыраваць пытанні па зададзеным тэксце (Text dependent Questions), генерыраваць спісы лексічных адзінак, неабходных для вывучэння пэўнай тэмы (Vocabulary List Generator) і многае іншае;
- наяўнасць убудаванага чат-бота Reina. Выкарыстанне чат-бота дазваляе настаўніку максімальна хутка знаходзіць адказы на розныя пытанні, што тычацца выкладання англійскай мовы, стратэгій кіравання класам, спосабаў павышэння матывацыі навучэнцаў, прафесійнага развіцця, тайм-менеджменту і г.д.;
- эканомія часу (вызваляецца час для больш эфектыўнага ўзаемадзеяння з вучнямі на ўроках).
Прыклады стварэння заданняў па тэме Olympic Games для навучэнцаў 7-х класаў.
На арганізацыйным этапе ўрока я прапанавала навучэнцам прачытаць тэкст песні і адгадаць тэму нашага ўрока. Песня была згенерыравана нейрасеткай MagicSchool пры дапамозе інструмента Song Generator. Пры рабоце з гэтым інструментам варта назваць тэму песні (Olympic games) і лексічны матэрыял, які неабходна ўключыць у тэкст (Zues, 3000 years ago, medals, olive branches, wrestling, boxing, chariot racing).
Варта адзначыць, што навучэнцы з лёгкасцю адгадалі тэму ўрока, што дазволіла нам перайсці да чытання тэксту пра Алімпійскія гульні. З мэтай праверкі разумення прачытанага тэксту я падрыхтавала вучням пытанні, якія былі згенерыраваны нейрасеткай MagicSchool з дапамогай інструмента Text Dependent Questions. Працуючы з гэтым інструментам, варта назваць клас, колькасць (ад 3 да 10) і тып (напрыклад, адкрыты) пытанняў і ўвесці ў поле ўводу сам тэкст, на падставе якога трэба скласці пытанні. Створаны нейрасеткай MagicSchool матэрыял выглядаў наступным чынам: 1) What year did the early Olympic Games begin in Olympia, Greece? 2) Why were the early Olympic Games initially organized for Greek men? 3) What prizes did the winner of the early Olympic Games receive? 4) What were the five sports activities included in the pentathlon event? 5) Why did wars in Greece pause during the Olympic Games?
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі
З мэтай развіцця ў навучэнцаў навыкаў успрымання замежнай мовы на слых дзецям было прапанавана паглядзець відэа аб гісторыі Алімпійскіх гульняў і затым з мэтай праверкі разумення праслуханага матэрыялу выканаць тэст з множным выбарам. Для стварэння тэста выкарыстоўвала інструмент YouTube Video Questions, які дазволіў згенерыраваць усяго за некалькі секунд пэўную колькасць пытанняў. Пры рабоце з гэтым інструментам патрабуецца назваць клас, колькасць (ад 3 да 10), а таксама тып (множнага выбару, адкрытыя пытанні, а таксама пытанні тыпу “праўда — няпраўда”) пытанняў, у поле ўводу ўставіць спасылку на відэа і націснуць кнопку “Згенерыраваць”. Гэты інструмент спрашчае інтэграцыю відэа ва ўрокі, забяспечваючы пры гэтым засваенне зместу навучэнцамі. Рэсурс MagicSchool згенерыраваў наступныя пытанні да зададзенага відэа:
1) What was the main reason for the ancient Olympic games?
- a) To celebrate peace and unity
- b) To honor the king of the gods, Zeus
- c) To promote modern Olympic ideals
- d) To showcase different types of sports
2) When were women first allowed to compete in the Olympics?
- a) 1900; b) 1896; c) 1888; d) 1912
3) What material are modern Olympic gold medals made of?
- a) Solid gold; b) Silver covered with gold; c) Bronze; d. Copper
Нейрасетка MagicSchool дазваляе актыўна выкарыстоўваць гейміфікацыю ў працэсе навучання. З мэтай замацавання вывучанага матэрыялу па тэме Olympic Games я выкарыстоўвала інструмент Jeopardy Review Game. Для стварэння гульні трэба было назваць клас, тэму і катэгорыі (апцыянальна), якія трэба было ўключыць у гульню. За лічаныя секунды нейрасетка згенерыравала наступнае заданне:
Categories |
100 |
200 |
300 |
400 |
500 |
Olympic history |
|
|
|
|
|
Olympic symbols |
|
|
|
|
|
Questions:
History
100 points: In what country were the first modern Olympic Games held in 1896?
200 points: Name one ancient civilization that participated in the ancient Olympic Games.
300 points: Who is considered the father of the modern Olympic Games?
400 points: What year were the first Winter Olympic Games held?
500 points: Name a city that has hosted the Olympics more than once.
Symbols
100 points: What do the five rings on the Olympic flag represent?
200 points: What does the Olympic torch symbolize?
300 points: What are the three official languages of the Olympic Games?
400 points: What is the significance of the olive wreath in the Olympic Games?
500 points: What is the Olympic motto?
Вядома, пры выкарыстанні любога инструмента рэсурсу настаўніку варта правяраць згенерыраваныя заданні на наяўнасць памылак і адпаведнасць матэрыялу зададзеным параметрам і вучэбнаму матэрыялу.
Рэсурс MagicSchool, выконваючы дапаможную функцыю ў працэсе навучання англійскай мове, садзейнічае не толькі павышэнню эфектыўнасці навучання, але і аптымізацыі педагагічных працэсаў.
Настасся РАМАНОЎСКАЯ,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 7 Гродна