Калядны падарунак

- 14:42Нашы дзеці

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска павіншавалі выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, а таксама гарадской дабрачыннай акцыі “Калядны падарунак” супрацоўнікі Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”, аддзела ДАІ Кастрычніцкага раёна, а таксама валанцёры сталічнай гімназіі № 56 падрыхтавалі для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі займальны паказ.

Дзед Мароз і Снягурачка, казачныя героі і тэатр танца “Чарлі” падарылі дзецям сапраўдную навагоднюю казку з цікавымі конкурсамі, віктарынамі і, вядома ж, падарункамі. Вочы хлопчыкаў і дзяўчынак проста ззялі ад шчасця!

Вельмі важна напярэдадні надыходзячых навагодніх і калядных свят падтрымаць дзяцей і іх родных, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю. Арганізатары мерапрыемства пастараліся зрабіць усё, каб на тварах дзетак заіскрыліся ўсмешкі. Яны пажадалі выхаванцам цэнтра моцнага здароўя, а таксама ажыццяўлення іх жаданняў, бо трэба толькі верыць у цуд, тады ён абавязкова адбудзецца!

Вікторыя ЦАРУК,
старшы інспектар па АіП АДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска.