Вывучаць гісторыю роднага краю можна з дапамогай… камення. Так, самага звычайнага, якое ў незлічонай колькасці рассыпана па беларускіх палях і лясах.
Больш за 20 гадоў настаўнік гісторыі і геаграфіі Велікаэйсмантаўскай сярэдняй школы Леанід Раманавіч Калеснік складае каменны летапіс Бераставіччыны. Разам з вучнямі даследуе ролю каменя ў жыцці чалавека, а таксама геалагічнае мінулае роднай зямлі. Кожны яго ўрок або пазакласнае мерапрыемства — гэта незвычайнае падарожжа ў мінулае і чароўны свет мінералаў.
— Камень суправаджае чалавека на працягу ўсёй гісторыі. З першабытных часоў нашы продкі майстравалі з яго зброю. Каменныя наканечнікі стрэл і дзідаў дапамагалі ў паляванні. І, канечне, з каменя рабілі прылады працы. Ёсць яны і ў нашым школьным музеі. Вось такія ручныя жорны яшчэ гадоў 100 назад былі ў многіх сялянскіх гаспадарках. А гэта крамянёвыя наканечнікі, знойдзеныя археолагамі ў ваколіцах Эйсмантаў, — расказвае педагог.
Чытайце ў матэрыяле Ігара Грэчкі ў нумары ад 30 верасня 2022 года.