Кампліменты за эксперыменты

- 12:40Выхаванне, Выхаваўчая работа

Жыць у вёсцы і не цікавіцца навакольнай прыродай немагчыма. У Чапуках Мёрскага раёна школьнікі не толькі вывучаюць прыроду, але і робяць усё магчымае, каб яе зберагчы. 

Чапукоўская сярэдняя школа з моманту свайго адкрыцця ў 1993 годзе арыентавалася на экалагічнае выхаванне. З гэтай жа мэтай тут быў адкрыты экалагічны музей. Безумоўна, вялікі ўплыў на работу ў экалагічным кірунку аказала суседства школы з рэс­публіканскім заказнікам Ельня: калі пачаўся працэс адраджэння балота (ствараліся плаціны і экасцежкі), чапукоўскія школьнікі былі тут самымі актыўнымі памочнікамі. Потым да экаасветніцкай і экаваланцёрскай дзейнасці дадаліся эксперыменты на зямлі (на прышкольным участку, у школьным садзе).

“Першым нашым сябрам і партнёрам стала грамадскае аб’яднанне “Беларускі зялёны крыж”, — расказвае Уладзімір Мікалаевіч. — Яно падтрымлівае адукацыйныя ініцыятывы ў галіне арганічнага земляробства праз правядзенне адукацыйных семінараў, трэнінгаў, конкурсаў для ўстаноў адукацыі. У конкурсе “Прышкольны ўчастак як адукацыйная пляцоўка для сучасных бяспечных агратэхналогій” мы атрымалі дыплом II ступені, што дазволіла  атрымаць грант на набыццё цяпліцы, сельскагаспадарчага інструменту, насення.

З 2020 года мы супрацоўнічаем з сацыяльна-экалагічнай установай “Захаванне і развіццё Ельні”. У межах нашай партнёрскай ініцыятывы “Стварэнне экакультурнага турыстычнага веламаршруту па тэрыторыі Мёрскага раёна” школа ўдзельнічала ў стварэнні і апрабацыі экалагічнай веласцежкі даўжынёй 76 км. У выніку супрацоўніцтва наша школа атрымала горныя веласіпеды, велапаркоўку і ўсе неабходныя турыстычныя аксесуары: шлемы, веласіпедныя ліхтары, рукзакі і інш. 

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.