Музей гісторыі беларускай дзяржаўнасці адкрыўся ў сярэдняй школе № 52 Мінска.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве і ў дыялогавай пляцоўцы “Роля сучаснага педагога ў развіцці суверэннай дзяржавы” прыняў удзел міністр адукацыі Андрэй Іванец.
— Сёння мы рэалізуем падыход, пры якім у кожнай школе павінен быць музей, — адзначыў Андрэй Іванавіч. — Больш за тое, гэта будуць не проста музейныя пакоі або экспазіцыі, гэта фактычна канцэпцыя “школа-музей”, каб усе вучні ведалі гісторыю сваёй краіны, роднага краю, малой радзімы. Безумоўна, гэта і трагічныя старонкі нашай гісторыі, у прыватнасці гісторыя Вялікай Айчыннай вайны. Ужо ў гэтым навучальным годзе кожная школа краіны будзе мець або музей, або музейную экспазіцыю. Мяркуем, што далучэнне навучэнцаў да дзейнасці музея ў якасці экскурсаводаў з’яўляецца вельмі добрым элементам выхаваўчай работы. Калі школьнікі не толькі прыходзяць у музей, але і самі шукаюць экспанаты, ствараюць іх, праводзяць экскурсіі, то яны зусім па-іншаму ўспрымаюць нашу гісторыю. Кожны малады чалавек павінен разумець, што гісторыя нашай краіны пачынаецца з гісторыі яго малой радзімы і сям’і. І кожны з нас у стане зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай.
Аглядную экскурсію па музеі гісторыі беларускай дзяржаўнасці правёў настаўнік гісторыі Яўген Агіевіч, які рыхтуе пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 10 студзеня 2023 года.