Капрамонт у школе № 1 Кіраўска плануюць завяршыць да 10 жніўня

- 10:12Новости

Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі адбываецца ў сярэдняй школе № 1 Кіраўска. Што зменіцца ў выніку абнаўлення, высветліла карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Работы вядуцца ва ўсю моц: на тэрыторыі шмат будаўнічых матэрыялаў, адусюль чутны стук і гук інструментаў. Рамонт ідзе згодна з графікам.

У калідорах і кабінетах выкладзена новая падлога з гамагенным пакрыццём, устаноўлены новыя дзверы, абтынкаваны і афарбаваны ўсе ўнутраныя сцены, заменены сістэма ацяплення, пажарнай сігналізацыі, вентыляцыя і каналізацыя, мадэрнізуецца харчаблок і абедзенная зала. Цалкам пераабсталяваны і адрамантаваны кабінеты хіміі, фізікі і біялогіі, якія потым аб’яднаюць у цэнтр інавацыйнага навучання.

На падрыхтоўку да новага навучальнага года з раённага бюджэту сёлета было выдаткавана звыш 225 тыс. рублёў. Паўсюдна праведзена істотная работа. На сёння ўсе 19 нашых устаноў ужо атрымалі пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду. Большасць з іх зараз завяршаюць апошнія рамонтныя работы. Маштабны капрамонт у СШ № 1 Кіраўска намераны закончыць да 10 жніўня. Астатнія навучальныя ўстановы ўжо амаль падрыхтаваліся да сустрэчы вучняў. Прыёмка пачнецца ў канцы ліпеня, — расказала начальнік аддзела па адукацыі Кіраўскага райвыканкама Наталля Траццякова.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара