Казка ў прытулку

- 15:30Нашы дзеці

Выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра акунуліся ў свет чараўніцтва дзякуючы рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.

Наведалі выхаванцаў прытулку старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Васільевіч Харужык, намеснік старшыні Генадзь Паўлавіч Бычко, біскуп Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Іванавіч Рамановіч разам з дзецьмі прыняў удзел у экскурсіі. Дэпутат Вольга Мікалаеўна Токарава з будучымі палітыкамі з дзіцячага раённага парламента і Таццяна Мечыславаўна Гетмановіч са Смаргонскай раённай арганізацыі БРСМ разам з валанцёрамі сярэдняй школы № 2 Смаргоні таксама не забылі падарыць радасць выхаванцам прытулку.

Настаяцель касцёла Святога Міхаіла Архангела Алег Жураўскі, благачынны цэркваў Смаргонскай акругі протаіерэй Анатоль Разановіч з прыхаджанамі і моладдзю павіншавалі дзяцей з Калядамі, падарыўшы не толькі радасць зносін, але і мноства ўсяго неабходнага для прытулку.

У рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” старшыня Смаргонскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Іванавіч Найдзіч, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Атараўна Шпак, прадстаўнікі пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі, старшыня прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Смаргонскага доследнага лясгаса Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Юрый Аляксеевіч Мускі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Смаргонскага СПЦ Наталля Генадзьеўна Мякінік падарылі ручнікі, цацкі, канцылярскія тавары. Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, якую ўзначальвае Станіслаў Фабіянавіч Сульжыцкі, а таксама Смаргонская раённая арганізацыя Беларускага фонду міру пад старшынствам Ванды Іванаўны Мацкевіч пералічылі грошы на дабрачынны рахунак прытулку.

За перыяд акцыі было арганізавана шмат цудоўных падарожжаў. Так, кіраўніцтва турагенцтва “Вегатур” запрасіла дзяцей у Лядовы палац Маладзечна на казку “Спячая прыгажуня”. Наведалі выхаванцы прытулку і вучэбны цэнтр Інстытута пагранічнай службы, дзе была арганізавана найцікавейшая экскурсія. Акрамя таго, у падарунак наша ўстанова атрымала акустычную сістэму. Уразіла дзяцей і экскурсія ў Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей. Выхаванцы прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу прысутнічалі на ўрачыстым адкрыцці маёнтка смаргонскага Дзеда Мароза і з экскурсіяй наведалі Смаргонскую пагранічную групу, прадстаўнікі якой арганізавалі паказ са службовым сабакам і роставай лялькай Мядзведзем. Цацкам і падарункам дзеці таксама былі вельмі рады.

З падарункамі і віншаваннямі наведалі СПЦ супрацоўнікі Смаргонскага РАУС. Павіншавалі выхаванцаў і смаргонскія падводнікі з Беларускага саюза ваенных маракоў, спецыялісты вытворчай лабараторыі камбіната хлебапрадуктаў. Традыцыйна мяшок Дзеду Марозу напоўнілі цукеркамі на ліцейна-механічным заводзе. Пры садзейнічанні Вікторыі Вячаславаўны Мацвеевай са Смаргонскай раённай арганізацыі ГА “БАМХЖ” і індывідуальнага прадпрымальніка Любові Андрэеўны Марушчак дзеці любаваліся нябеснай сферай у планетарыі.

Дзякуючы Андрэю Генадзьевічу Сярову, які ўзначальвае ТАА “Белпрамсэрвіс”, у Смаргонскім СПЦ з’явіўся велізарны прыгожы дыван. Дырэктар ТАА “Рэчавы рынак” Смаргоні Дзмітрый Аляксандравіч Малашэвіч ведае аб патрэбах нашых выхаванцаў не па чутках — яшчэ ўлетку ён з індывідуальнымі прадпрымальнікамі дапамог сабрацца дзецям у школу, а цяпер, акрамя рэчаў, прывёз садавіну да навагодняга стала. Не пакінуў без гасцінцаў і раённы вузел паштовай сувязі, які збіраў падарункі ад усіх неабыякавых людзей. Педагогі, выхаванцы і навучэнцы сярэдніх школ №№ 1 і 5 Смаргоні, ясляў-сада № 13, Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Вішнеўскага ясляў-сада — сярэдняй школы, Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага таксама прадумалі падарункі для выхаванцаў прытулку.

Суполка “Чуткі Смаргоні” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” другі год запар арганізоўвала свята выхаванцам — пачынаючы ад святочных прычосак у цырульні “Спакуса”, фотасесіі з дзівоснымі фатаграфіямі, касцюміраванага паказу, падарункаў і заканчваючы салодкім сталом і забавамі ў цэнтры “Непаседы”. Дзякуючы “Смаргонскім малочным прадуктам”, паспяхова прайшла дэгустацыя марожанага.

Арганізатары дабрачыннай акцыі “Добрыя сэрцы” ў сацыяльнай сетцы “УКантакце” сумесна з мотасуполкай O.S.O Riders BMW, club SMORGON, ГА “Анёл Паўночны Захад” таксама наладзілі грандыёзнае свята. Выхаванцы прытулку вывучалі матацыклы і аўтамабілі, слухалі песні, танцавалі, вадзілі карагоды, глядзелі шоу мыльных бурбалак і фаер-шоу, атрымалі цудоўныя падарункі.

Выказваю вялікую падзяку ад сябе і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку Смаргонскага СПЦ усім, хто на працягу месяца арганізоўваў цудоўныя святы. Дзякуючы жыхарам нашага горада і раёна, якія прыходзілі ў прытулак і пералічвалі грошы на дабрачынныя рахункі, у дзяцей з’явіліся новыя гульні, цацкі, школьныя прылады, кнігі, адзенне, абутак, прысмакі і многае іншае.

Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар Смаргонскага СПЦ.