У Паўночна-Заходнім універсітэце сельскай і лясной гаспадаркі ў горадзе Сяньян кітайскай правінцыі Шэньсі прайшлі провады выпускнікоў, а на стале ў якасці пачастункаў была прадстаўлена садавіна, што вырашчана ў выніку селекцыйных даследаванняў студэнтаў.
Па словах прадстаўніка ўніверсітэта, мэта гэтага мерапрыемства заключаецца ў тым, каб студэнты адчулі клопат пра сябе з боку ВНУ, а таксама палюбілі сельскую гаспадарку і ў будучыні зрабілі свядомы ўклад у яе развіццё. Пра гэта паведамляе “Жэньмін жыбао анлайн”.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.