Крытэрыі ацэнкі адпаведнасці

- 18:01Школа управления

Вольга РЫБАКЛЮЧАВА, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці адукацыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

 

Сёння мы працягваем разглядаць пытанні дзяржаўнай акрэдытацыі ў сферы адукацыі і дэталёва спынімся на крытэрыях ацэнкі адпаведнасці заяўленаму тыпу ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.

Неабходна адзначыць, што вызначэнне адпаведнасці адукацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі крытэрыям ацэнкі адпаведнасці заяўленаму віду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (далей — крытэрыі ацэнкі УАСА) з’яўляецца адным з напрамкаў комплекснага аналізу адукацыйнай дзейнасці ўстановы адукацыі, які праводзіцца пры дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на адпавед­насць заяўленаму тыпу.

Адпаведнасць адукацыйнай дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі заканадаўству аб адукацыі, у тым ліку крытэрыям ацэнкі УАСА, вызначаецца згодна з дадаткам 1 да Палажэння аб парадку правядзення дзяржаўнай акрэдытацыі і пацвярджэння дзяржаўнай акрэдытацыі ўстаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам да­дзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2022 г. № 572 (далей — Палажэнне аб дзяржаўнай акрэдытацыі). 

Неабходна звярнуць увагу, што крытэрыі ацэнкі УАСА, прадугледжаныя ў дадатку 1 да Палажэння аб дзяржаўнай акрэдытацыі, вызначаны для кожнага віду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, прадугле­джанага пунктам 2 артыкула 148 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Нагадаем, што ў Рэспубліцы Беларусь вызначаны наступныя віды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі: пачатковая школа, базавая школа, сярэдняя школа, гімназія, ліцэй, спецыялізаваны ліцэй, сувораўскае ваеннае вучылішча, кадэцкае ваеннае вучылішча, кадэцкае вучылішча, школа-інтэрнат для дзяцейсірот і дзяцей, якія засталіся без апекі баць­коў, санаторная школа-інтэрнат, гімназія-­каледж мастацтваў, вучылішча алімпійскага рэзерву.  

Давайце больш дэталёва спынімся на гэтых крытэрыях і паказчыках іх выканання па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

 

Чытайце ў нумары ад 18 лістапада 2022 года.