На Іванаўшчыне рыхтуюцца адзначыць восенню 200-годдзе з дня нараджэння рускага пісьменніка Ф.М.Дастаеўскага.
Увага жыхароў аднаго з рэгіёнаў Палесся да класіка сусветнай літаратуры не выпадковая. У аграгарадку Дастоева — карані роду Дастаеўскіх, прадстаўнікі якога пражывалі тут да сярэдзіны XVII стагоддзя. За доўгі час іх прозвішча істотна змянілася: Ірцішчавы, РцішчавыДастаеўскія, Дастаеўскія.
На Іванаўшчыне любяць і шануюць пісьменніка. Больш за 40 гадоў краязнаўцы займаюцца пошукавааднаўленчай дзейнасцю па вывучэнні і папулярызацыі творчай спадчыны Ф.М.Дастаеўскага.
Адна з вуліц райцэнтра названа ў яго гонар. Сярэдняя школа ў аграгарадку Дастоева носіць імя аўтара “Злачынства і пакарання” і “Братоў Карамазавых”. Ва ўстанове адукацыі знаходзіцца адзіны ў краіне народны літаратурнакраязнаўчы музей, прысвечаны жыццю і творчасці Ф.М.Дастаеўскага. На базе музея праводзяцца выставы, канферэнцыі і семінары, у тым ліку міжнародныя (штогадовыя Дастаеўскія літаратурныя чытанні пад эгідай генеральнага консульства Расіі і Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце).
Школа ўзаемадзейнічае з Маскоўскім дзяржаўным музеем Ф.М.Дастаеўскага, музеемкватэрай пісьменніка ў Санкт-Пецярбургу, музеямі ў Омску, Новакузнецку і інш. Наладжаны сувязі з праўнукам Ф.М.Дастаеўскага — Дзмітрыем Андрэевічам, які пражывае ў СанктПецярбургу, і педагогамі маскоўскай сярэдняй школы № 1148 імя Ф.М.Дастаеўскага.
Класіку літаратуры ўсталяваны два помнікі: у парку райцэнтра і на тэрыторыі Дастоеўскай сярэдняй школы. У ёй да будучай юбілейнай даты запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх настаўніцкія семінары і абласны семінар краязнаўцаў. Сёлета ўжо праведзены раённы конкурс чытальнікаў мабільнага відэа і раённы конкурсвіктарына “Па мясцінах Ф.М.Дастаеўскага”.
Да святкавання 200-годдзя з дня нараджэння класіка рыхтуецца і аграгарадок Дастоева. Да юбілею адкрыецца мадэрнізаванае мясцовае кафэ. Працягваецца добраўпарадкаванне парку, дзе адбудзецца свята, прысвечанае Ф.М.Дастаеўскаму.
У Іванаўскай дзіцячай бібліятэцы працуе тэматычная выстава, якая знаёміць юных чытачоў з цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка і яго творчай спадчынай. Тут праводзяцца захапляльныя літаратурныя віктарыны.
Жыхары Іванаўшчыны спадзяюцца, што калі-небудзь чарговы юбілей класіка пройдзе на тэрыторыі былой сядзібы Дастаеўскіх, разбуранай у XVII стагоддзі. Сёння на месцы радавога маёнтка знаходзіцца памятны знак.
У рамках праекта Саюзнай дзяржавы плануецца стварыць музей-сядзібу роду Дастаеўскіх. Яго рэалізацыя стане прыкладам захавання агульнай культурнай спадчыны і непарыўных сувязей двух братэрскіх народаў.
Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.