Вольга ПІШЧЫК,
навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Проста пра складаныя пытанні адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”.
2022/2023 навучальны год пачаўся для настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”, з сур’ёзнага вывучэння абноўленай нарматыўнай прававой базы. На пасяджэннях метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў у жніўні — верасні дэталёва разглядаліся інструктыўна-метадычныя пісьмы, дзяржаўны школьны стандарт, правілы педагагічных работнікаў, разнастайныя метадычныя рэкамендацыі і ўказанні і інш. Здавалася, што ўсе арганізацыйныя пытанні і пытанні методыкі выкладання вучэбнага прадмета былі вырашаны.
Аднак ужо на працягу 1 чвэрці высветлілася, што існуе розначытанне некаторых палажэнняў нарматыўнай базы, якія тычацца арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)”. Найбольшая колькасць пытанняў настаўнікаў тычыцца арганізацыі атэстацыі па прадмеце, правядзення заліковага і творчага ўрокаў, складання каляндарна-тэматычнага планавання, вядзення сшыткаў. На гэтыя пытанні паспрабуем даць адказ у артыкуле.
Падрабязней пра вопыт педагога чытайце ў нумары ад 29 лістапада 2022 года.