Мастацтва крэатыўнага мыслення

- 11:27Портфолио

Развіццё творчых здольнасцей заўсёды лічылася важным для дасягнення эфектыўнага і высокага ўзроўню навучання.

Пры розных падыходах да яе вывучэння крэатыў­насць вызначалася як вынік, як працэс, як канструкт, атрыманы пад уплывам кантэксту і вопыту, як асобасная рыса чалавечай прыроды. Акрамя таго, асноўная ўвага заўсёды была засяроджана на развіцці творчасці з пункту гледжання адукацыйнага падыходу, пачынаючы з апісання, значэння выкарыстання і прымянення творчых стратэгій у працэсе выкладання і навучання.

Творчасць уласціва развіццю чалавека і яго асобы. Яна пачынае развівацца з першых класаў школы, працягваецца на ІІ і ІІІ ступенях навучання і пастаянна ўдасканальваецца за кошт колькасці вопыту, які ёсць у асобы, і ў той меры, у якой дзейнасць педагогаў садзейнічае развіццю творчых здольнасцей навучэнца.

Таму кожнаму настаўніку замежнай мовы варта разгледзець магчымасці ўключэння заданняў на творчае мысленне ў свае ўрокі.

 

Чытайце ў нумары ад 27 верасня 2022 года педагагічны вопыт настаўніцы англійскай мовы сярэдняй школы № 26 імя А.М.Сівачова Гродна Таццяны ФАДЗІНАЙ.