Матэматыка для ўсіх

- 5:02Портфолио

Інтэрактыўная пляцоўка “Матэматыка для ўсіх”, якая працуе на базе Рэчыцкай раённай гімназіі з 2010 года, дазваляе рэалізаваць свой творчы патэнцыял навучэнцам з рознымі здольнасцямі і розным узроўнем ведаў па матэматыцы.

У рамках работы інтэрактыўнай пляцоўкі сабраны і сістэматызаваны матэрыя­лы для розных перасовачных экспазіцый: мадэлі, прыборы, аб’екты, якія дазваляюць пры ўзаемадзеянні з імі ілюстраваць тыя ці іншыя факты, тэорыі і заканамернасці са свету матэматыкі.

Пляцоўка прадугледжвае правядзенне розных адукацыйных мерапрыемстваў (экскурсіі, папулярныя лекцыі, матэматычныя святы, конкурсы, турніры, гульні, майстар-класы, вучэбныя семінары і трэнінгі), якія паказваюць прыгажосць матэматыкі і яе важную ролю ў навакольным свеце, як для навучэнцаў, захопленых матэматыкай, так і для навучэнцаў, якія адчуваюць цяжкасці пры яе вывучэнні. Вынікамі праектнай дзейнасці навучэнцаў з’яўляюцца сцэнарыі мерапрыемстваў, прэзентацыі, плакаты, мадэлі, вучэбна-даследчыя работы. Пры аднолькавых заданнях у навучэнцаў атрымліваюцца розныя вынікі, што сведчыць аб творчым характары працэсу і, несумненна, аб фарміраванні творчых здольнасцей.

 

“Матэматыка для ўсіх” выкарыстоўваецца як прастора, на базе якой рэалізуецца прынцып “роўны ву­чыць роўнага”. Навучэнцы право­дзяць розныя адукацыйныя мерапрыемствы, падчас якіх дзеляцца з аднагодкамі сваімі ведамі, уменнямі і навыкамі.

На базе інтэрактыўнай пляцоўкі сабрана даволі вялікая калекцыя гульняў, галаваломак, кніг па папулярызацыі матэматыкі, якія знахо­дзяцца ў вольным доступе для ўсіх навучэнцаў. Кожны ўдзельнік свята, турніру ці конкурсу вучыцца праяўляць арыгінальнасць, нестандартнасць мыслення і паводзін.

 

Пра тое, як працуе інтэрактыўная пляцоўка, расказвае ў нумары ад 25 кастрычніка 2022 года настаўніца матэматыкі Рэчыцкай раённай гімназіі Гомельскай вобласці Ірына САВІЦКАЯ. Таксама педагог прапануе некаторыя прыклады выканання навучэнцамі творчых праектаў, створаных для залаў інтэрактыўнай пляцоўкі.