Вопыт настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Кастрычніцкага раёна Гродна па фарміраванні прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў быў прадстаўлены ў абласным інстытуце развіцця адукацыі, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
Панарама педагагічнага вопыту прайшла ў Zoom-студыі інстытута. У ёй удзельнічалі метадысты і кіраўнікі метадычных аб’яднанняў, настаўнікі.
— Шмат педагогаў-філолагаў Кастрычніцкага раёна Гродна выкарыстоўваюць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, назапасілі цікавы вопыт, — гаворыць метадыст упраўлення па рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і кантролю якасці адукацыі Цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ГрАІРа Наталля Сачэўка. — Пры арганізацыі гэтага мерапрыемства мы ставілі задачу пашырыць веды ўдзельнікаў па рэалізацыі прынцыпу полімадальнасці ў лічбавым адукацыйным асяроддзі з выкарыстаннем розных тэхнік візуалізацыі.
Кастрычніцкі раён Гродна — адзін з самых вялікіх па колькасці навучэнцаў у вобласці. 18 працэнтаў ад агульнай колькасці настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, якія працуюць у школах і гімназіях вобласці, — гэта прадстаўнікі Кастрычніцкага раёна: 129 і 727 адпаведна (лічбы на верасень 2022 года). У раёне выбудавана траекторыя прафесійнага развіцця настаўнікаў, што адбіваецца і на поспехах навучэнцаў, якія штогод дэманструюць высокія вынікі на алімпіядах, конкурсах рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнародных.
Чытайце матэрыял Надзеі ВАШКЕЛЕВІЧ у нумары ад 24 лютага 2023 года.