Міністр адукацыі павіншаваў з надыходзячымі Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым

- 10:20Актуально, Новости

Дарагія сябры! Паважаныя калегі!

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ад мяне асабіста прыміце самыя цёплыя і добрыя віншаванні з надыходзячымі Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Выказваю шчырыя словы ўдзячнасці ўсім работнікам сістэмы адукацыі за вашу працу і адданасць прафесіі. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя і адказ­насць у вырашэнні задач, якія стаяць перад галіной, фарміруюць будучыню нашай Радзімы.

У 2023 годзе словы “мір” і “стварэнне” набылі для кожнага беларуса асаб­лівае значэнне. Кожны з нас яшчэ раз абазначыў у сваім лёсе значнасць вытокаў духоўнага і нацыя­нальнага адзінства, неабходнасць захавання і прымнажэння гістарычна-культурнай спадчыны краіны, памяці аб гераізме беларускага народа.

Няхай і новы год, аб’яўлены Кіраўніком дзяр­жавы Годам якасці, будзе напоўнены значнымі дасягненнямі ў рэалізацыі наватарскіх планаў і перспектыўных праектаў на карысць роднай Беларусі.

Ад душы жадаю ўсім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў і высокіх вынікаў!

Шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім!

З павагай, міністр адукацыі Андрэй Іванец
Фота Алега Ігнатовіча