На камп’ютарнай мове

- 10:58Адукацыйная прастора, Інфармацыйныя тэхналогіі

Пачаткоўцам віцебскай сярэдняй школы № 40 імя М.Громава пашчасціла: іх правадніком у лічбавы свет з’яўляецца настаўніца Галіна Антонава, прафесійны праграміст.

Яна скончыла дзве УВА — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці “Настаўнік малодшых класаў” і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Таксама Галіна Мікалаеўна прайшла шматлікія стажыроўкі на курсах Парка высокіх тэхналогій. У педагога шмат дыпломаў, сертыфікатаў, аднак замест кар’еры праграміста яна звязала свой лёс з пачатковай школай. Яна не толькі настаўнічае, але і вя­дзе гурток інфарматыкі для 1-х класаў і гурток праграмавання Scratch для 2—4-х класаў. 

— У мяне ёсць яшчэ і спе­цыяль­насць педагога-псіхолага, — усміхаецца Галіна Міка­лаеўна. — Усё жыццё вучуся. Але галоўнае для мяне — выкладанне. Сышліся дзве мае мары: ву­чыць дзяцей, менавіта малодшага ўзросту, і знаёміць іх з лічбавымі тэхналогіямі. Цікава і тое, што мой прафесійны круг замкнуўся ў 40-й школе: калісьці я сама яе скончыла, тут вучылася і мая дачка. У БДУIР я асвойвала інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі — гэта быў адзін з самых складаных напрамкаў. Потым трапіла на курсы ў ПВТ — вывучала, як працаваць з малодшымі класамі. Зараз прымяняю ўсё гэта на практыцы.

Асноўны напрамак гуртка — Scratch-праграмаванне. Гэтая маладая камп’ютарная мова была распрацавана спецыяльна для пачатковага ўзроўню і вельмі добра ўспрымаецца дзецьмі.

 

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 6 студзеня 2023 года.