На зямлі Кірылы Тураўскага

- 11:58Выхаванне, Краязнаўства

Вы трымалі рог тура? А каменную сякеру дрыгавічоў? Можа, ведаеце, чаму з-­пад зямлі растуць каменныя крыжы? Не? Тады завітайце ў музей сярэдняй школы № 2 Турава.

Калісьці Тураў быў сталіцай княства. Сюды па Дняпры, а потым па Прыпяці “з варагаў у грэкі” прыплывалі купцы. Яшчэ здалёк яны любаваліся купаламі велічных храмаў, магутнымі вежамі замчышча. Сваімі ўражаннямі госці дзяліліся з землякамі, таму слава пра Тураў сягала далёка за межы палескай раўніны.

Усё гэта было даўно, у часы летапісныя… Сёння Тураў — невялікі горад у Жыткавіцкім раёне, дзе пануе няспешнае, размеранае жыццё. Нягледзячы на гэтую акалічнасць, ён па-ранейшаму прыцягвае гасцей. Праўда, ужо не заморскіх купцоў, а турыстаў. З розных куточкаў Беларусі і ўсяго свету сюды едуць, каб палюбавацца Замкавай гарой з рэшткамі старадаўняга храма і помнікам Кірылу Тураўскаму, пакланіцца каменным крыжам, што ра­стуць з-пад зямлі на Барыса-Глебскіх могілках, памаліцца ў царкве 1810 года пабудовы, дзе захоўваюцца страдаўнія іконы і вялікія каменныя крыжы…

 

Чытайце матэрыял Ігара Грэчкі ў нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.