10 снежня ў сярэдняй школе № 7 г. Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Іванаўна Шчасная павіншавала вучняў і педагогаў з надыходзячымі святамі і запрасіла ўсіх узяць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у рамках акцыі.
Галоўныя героі свята Дзед Мароз і Снягурка разам з дзецьмі запалілі агні на школьнай ёлцы і далі старт навагоднім святам.
Не абышлося без падарункаў. Усім вучням, якім у снежні споўнілася 14 гадоў, былі ўручаны маляўнічыя выданні “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Алена МАЛІНОЎСКАЯ,
педагог-арганізатар СШ № 7 Смаргоні.