“Новая зямля” вачыма хіміка

- 11:45Портфолио

Лілія МАСЛАВА, 
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, 
настаўніца хіміі сярэдняй школы № 42 Віцебска імя Д.Ф.Райцава.

 

М.В.Ламаносаву належыць выказванне: “Шырока распасцірае хімія рукі свае ў справы чалавечыя”. А ці распасцірае хімія рукі свае на літаратурныя творы?

Сёлета адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Творчы шлях пісьменнікаў увасабляе цэлую эпоху ў гісторыі літаратуры. Пра мастацкія вартасці іх твораў сказана і напісана нямала.

“О прырода! Колькі вялікага задавальнення дае нам яна! Бо прырода — найцікавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта не ёсць шчасце?” — так пісаў Якуб Колас у сваім рамане “На ростанях”.

Такое шчасце — чытаць і разумець найцікавейшую кнігу прыроды — дае хімія, навука аб рэчывах і іх пераўтварэннях. Хімія — навука прыродазнаўчая, і ў многіх навучэнцаў яе вывучэнне выклікае цяжкасці. Паспрабуем паглядзець на паэму “Новая зямля” вачыма хіміка. Што цікавіць хіміка? Рэчывы, з’явы, пераўтварэнні, якія адбываюцца з імі. Якуб Колас, які, як і большасць літаратараў, не меў прыродазнаўчанавуковай падрыхтоўкі, у сваім творы даў дакладнае, трапнае апісанне ў мастацкай форме хімічных з’яў і рэчываў. І гэта лепшае пацвярджэнне слоў М.Ламаносава.

Выкарыстанне матэрыялаў з мастацкіх твораў пры вывучэнні хіміі дазваляе, з аднаго боку, развіць у вучняў назіральнасць, дапамагае ім бачыць у жыцці тое, пра што ў падручніку хіміі напісана мовай формул і ўраўненняў, з выкарыстаннем навуковай тэрміналогіі. А з другога боку, садзейнічае развіццю любові да кнігі, культуры чытання.

Прывядзём прыклады заданняў для навучэнцаў 7 класа, падабраныя ў адпаведнасці з дзеючай вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам.

 

Чытайце матэрыял у нумары ад 29 лістапада 2022 года.