Падарункі вялікай сям’і

- 14:39Нашы дзеці

Новы год — выдатная нагода для таго, каб зноў паглыбіцца ў дзяцінства і ўспомніць пра самыя шчырыя і запаветныя жаданні. Менавіта гэтымі днямі кожны можа стаць чараўніком і падзяліцца сваім цяплом з тымі, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

10 снежня 2018 гадоў у Беларусі дадзены старт акцыі “Нашы дзеці”. У гэты дзень навагоднія падарункі ўручаны шматдзетнай сям’і Нехвядовіч Ірыны Юзэфаўны і Яўгена Іванавіча, у якіх выхоўваецца чацвёра дзяцей — Міхаіл, Антон, Юліяна і Сафія. У госці да іх завіталі старшыня Бакштаўскага сельвыканкама, дырэктар Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы.

Ірына РАШКЕВІЧ,
педагог сацыяльны
Бакштаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Іўеўскага раёна.