Падведзены вынікі конкурсу на падпіску за І паўгоддзе 2024 г. на друкаваныя выданні «Педагагічнай прэсы»

- 9:44Новости

Выдавецкі дом “Педагагічная прэса” праводзіць конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на ўсе свае друкаваныя выданні (“Нас­таўніцкую газету”, газету “Домой!”, часопісы “Спорт time”, “Народная асвета”) сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ў трох намінацыях.

Вельмі прыемна, што конкурс матывуе і натхняе. У нас ёсць пастаянныя ўдзельнікі і фаварыты. Разам з тым мы заўсёды рады, калі ў спісе намінантаў на перамогу з’яўляюцца новенькія, таму шчыра запрашаем далучацца.

А вось пераможцы і фаварыты першага паўгоддзя 2024 года.

Сярод устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сярод абласцей і Мінска лідарства размеркавана наступным чынам:

1-е месца — Гомельская вобласць;

2-е месца — Віцебская вобласць;

3-е месца — Гродзенская вобласць.

Сярод гарадскіх устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек лепшымі сталі:

1-е месца — Мазыр Гомельскай вобласці;

2-е месца — Ліда Гродзенскай вобласці;

3-е месца — Орша Віцебскай вобласці.

Сярод раённых устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі лепшыя вынікі паказалі:

1-е месца — Старадарожскі раён Мінскай вобласці;

2-е месца — Хойніцкі раён Гомельскай вобласці;

3-е месца — Акцябрскі раён Гомельскай вобласці.

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі з 1-га па 3-е месца будуць узнагароджаны дыпломамі і атрымаюць каштоўныя падарункі, сярод якіх ноўтбукі, прынтары.

Акрамя таго, па рашэнні камісіі заах­вочвальнымі прызамі за волю да перамогі (станоўчую дынаміку ў падпісцы на “Настаўніцкую газету”, газету “Домой!”, часопісы “Спорт time” і “Народная асвета” за першае паўгоддзе 2024 года) бу­дуць узнагароджаны ўстановы адукацыі Брэсцкай вобласці, Баранавіч, Драгічынскі раён, Салігорскі раён Мінскай вобласці, Полацкі раён Віцебскай вобласці.

І па традыцыі вобласць-пераможца будзе прадстаўлена ў газеце асобным дадаткам “Індэкс поспеху”. У сённяшнім нумары вашай увазе прадстаўляем вынікі дзейнасці творчых педагогаў Гомельскай вобласці.

Увогуле, многія не толькі героі такіх публікацый, але і аўтары “Настаўніцкай газеты”, якія ахвотна дзеляцца сваімі думкамі і метадычнымі напрацоўкамі. А калі наша супольнасць будзе расці, то разам мы зможам дасягнуць яшчэ больш высокіх вынікаў. Запрашаем!

Вольга ДУБОЎСКАЯ