Прэмію імя Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта ўручылі педагогам у Гродне.
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падкрэсліў, што прэмія не выпадкова носіць імя мітрапаліта Філарэта, бо ён быў выбітным педагогам і асветнікам, да канца сваіх дзён выкладаў у духоўных школах, у акадэміі і семінарыі, удзяляў вялікую ўвагу выхаванню будучых святароў.
— Мы ўручаем прэміі педагогам, тым людзям, якія выхоўваюць нашых дзяцей. Важна, каб падрастаючае пакаленне атрымлівала не толькі якасную адукацыю, але і духоўна-маральнае выхаванне. Задача кожнай школы не толькі даць навучэнцам веды, а яшчэ і жыццёвыя арыенціры, сфарміраваць у кожным дзіцяці духоўны стрыжань, такую аснову, якая дазволіць яму заўсёды рабіць правільны выбар. За выхаваннем, духоўна-маральным удасканаленнем школьнікаў стаяць педагогі, якія “гараць”, каб асвятліць шлях дзецям, — адзначыў архіепіскап Антоній.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі, рэктар ГрАІРА Святлана Сяргейка адзначыла, што шматгадовая сістэмная, мэтанакіраваная работа мітрапаліта Філарэта па адраджэнні духоўнасці нашага народа і міжканфесійнага дыялогу, па ўзмацненні сяброўскіх адносін паміж народамі — гэта самы яскравы прыклад патрыятызму для нас і будучых пакаленняў.
— Я вельмі ганаруся, што з’явілася такая прэмія. Мы другі раз ушаноўваем выдатных педагогаў і можам сказаць ім вялікі дзякуй за работу, за адраджэнне духоўнасці.
На Гродзеншчыне ў гэтым кірунку робіцца вельмі многае. У 44 установах адукацыі рэалізуецца 6 інавацыйных праектаў па духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў і школьнікаў. З гэтага навучальнага года ў кожным каледжы ёсць куратар — прадстаўнік царквы, які дапамагае педагогам выхоўваць маладое пакаленне. Экалагічны форум “Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё” сёлета сабраў больш за 200 удзельнікаў. Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні аб’ядналі больш за 400 чалавек.
Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 23 снежня 2022 года.