Педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Віцебска распрацавалі маршруты выхаднога дня па адметных месцах горада

- 11:19Образование

Да 85-­годдзя Віцебскай вобласці педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Віцебска распрацавалі маршруты выхаднога дня па адметных месцах горада, віртуальныя экскурсіі, прысвечаныя Рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку “Ельня” (з 3D­-картай) і легендарным дрэвам вобласці, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Для выхаванцаў цэнтра таксама створаны віртуальны патрыятычны маршрут “Герой нашай Радзімы — Пётр Міронавіч Машэраў” (да 105-годдзя савецкага дзяржаўнага дзеяча).  

Сучасныя дзеці — гэта дзеці мультымедыйных тэхналогій, пакаленне, якое нарадзілася ў інфармацыйным грамадстве, — адзначае загадчыца ДЦРД № 2 Віцебска Ілона Марчанка. — Іх адметнасцю з’яўляецца кліпавае мысленне, здольнасць успрымаць навакольны свет праз кароткую і яркую падачу інфармацыі. Менавіта таму тэхналогія візуалізацыі інфармацыі стала для нас асноўнай у рабоце з дзецьмі. З 2022 года дашкольны цэнтр далучыўся да абласнога творчага праекта па ўкараненні названай тэхналогіі. Выкарыстоўваць тэхналогію візуалізацыі мы пачалі ў працэсе рэалізацыі праекта “Мая Радзіма — Рэспубліка Беларусь” з выхаванцамі сярэдніх і старшых груп.

Візуалізацыя забяспечвае сінтэз ведаў, дазваляе падаваць абстрактную, аб’ёмную інфармацыю ў вобразнай, лёгка запамінальнай форме, звязваць паняцці з розных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. Гэта магутны інструмент данясення думак і ідэй выхаванцам, памочнік ва ўспрыманні і аналізе інфармацыі.

Чытайце матэрыял Надзеі ЦЕРАХАВАЙ у нумары ад 28 лютага 2023 года.