Падрыхтоўка вучняў да экзаменацыйнага пераказу патрабуе ад педагога сістэмнай, спланаванай работы, якая прадугледжвае напісанне навучальных пераказаў у межах урокаў і факультатыўных заняткаў, а таксама работы з трэніровачнымі тэкстамі ў дадатковы час.
Для фарміравання метапрадметных кампетэнцый праз навучанне пераказу мной былі распрацаваны рабочыя лісты на аснове тэкстаў зборніка матэрыялаў для выпускнога экзамену па беларускай мове. Тэксты з’яўляюцца эталоннымі ў плане адбору моўных сродкаў, насычанасці арфаграмамі і пунктаграмамі. Яны адаптаваны да ўспрымання школьнікамі, маюць высокі развіццёвы і выхаваўчы патэнцыял. Усяго мной распрацавана 166 рабочых лістоў (па колькасці тэкстаў у зборніку).
Работа з кожным тэкстам адбываецца па пэўным алгарытме: успрыманне тэксту, аналіз тэксту на розных узроўнях, работа з арфаграфіяй і пунктуацыяй.
Успрыманне тэксту можа быць аўдыяльным (чытае настаўнік ці вучань), візуальным (самастойнае чытанне), аўдыявізуальным (слуханне тэксту з апорай на друкаваны яго варыянт).
У аснову алгарытму работы з тэкстам закладзены яго рознабаковы аналіз: герменеўтыка (разуменне і асэнсаванне зместу тэксту), лексічны аналіз (аналіз лексічных адзінак, увядзенне ў актыўны слоўнікавы запас новых слоў), структурны аналіз (уменне вылучаць структурныя часткі тэксту, складаць рабочы план да яго). Таксама адбываецца адпрацоўка арфаграфічных навыкаў і правіл пастаноўкі знакаў прыпынку.
Прыёмы работы з тэкстам
Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні”. “Тонкія” пытанні — гэта тыя, якія патрабуюць ад вучняў аднаслоўных адказаў: “так” або “не”. Такія пытанні ўласцівы для рэпрадукцыйнага ўзроўню засваення ведаў. “Тоўстыя” пытанні і ўменне адказваць на іх з’яўляюцца паказальнікам прадукцыйнага ўзроўню засваення ведаў. Этап успрымання тэксту пачынаецца са знаёмства з тэкстам і адказаў на “тоўстыя” пытанні да яго. Такія пытанні патрабуюць разгорнутага выкладання інфармацыі, удакладненняў па змесце твора, вучаць рабіць уласныя высновы. Вучні вымушаны звяртацца да тэксту для фармулёўкі сваіх адказаў, уступаюць у дыялог з аднакласнікамі і педагогам.
- Калі і куды ўпершыню бульба трапіла ў Еўропу?
- Чаму першыя стравы з бульбы зусім не спадабаліся людзям?
- Як вызначылі, што ў бульбы ядомыя клубні?
- Як бульба ўвайшла ў жыццё французаў? (Да тэксту “Каралева агарода”.)
Прыём “Белыя плямы”. Вучням прапаноўваецца запоўніць пропускі ў сказах інфармацыяй з тэксту. Падчас такой работы замацоўваецца логіка аповеду, аналізуюцца сінтаксічныя канструкцыі мовы.
Работа з тэкстам на ўзроўні лексікі — гэта неабходны від дзейнасці ў сучаснай моўнай сітуацыі. Адсутнасць у вучняў навыку свабоднага беларускамоўнага гаварэння стварае перашкоды для разумення тэксту. Вучань проста не здольны стварыць уласнае звязнае выказванне, бо не ведае значэння ўсіх слоў тэксту.
(да тэксту “Каралева агарода”).
“Пабудзем перакладчыкамі?”. Класічнае практыкаванне, падчас якога вучні перакладаюць беларускія словы на рускую мову, каб зрабіць іх больш зразумелымі для сябе. Пры гэтым для работы прапаноўваюцца не асобныя словы, а словазлучэнні з тэкстаў.
Незвычайныя здольнасці — ________________.
Абаронца пакрыўджаных — ________________.
Шанаваць — ________________.
Скураная торба — ________________.
Каменная сякера — ________________.
Назвалі ў гонар — ________________
(да тэксту “Пярун”).
“Гласарый”. Падчас выканання гэтага лексічнага практыкавання прапаноўваюцца разгорнутыя азначэнні слоў на ўзор слоўнікавага артыкула. Да гэтых азначэнняў неабходна падабраць з тэксту адпаведную лексему. Па сутнасці, вучні не атрымліваюць гатовых ведаў — яны здабываюць іх у час самастойнай пошукавай работы на аснове тэксту, вучацца назіраць і супастаўляць.
- ______________ — нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна.
- ______________ — невялікі ручай.
- ______________ — з незапамятных часоў, здаўна; заўсёды.
- ______________ — шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых з вузкім, доўгім і жорсткім лісцем
(да тэксту “Дарога дадому”).
Таксама ў якасці лексічных практыкаванняў прапаноўваюцца анаграмы з тлумачэннямі, крыжаванкі, заданні з ілюстрацыямі.
Прадукцыйнае разуменне будовы тэксту прадугледжвае вылучэнне структурных частак тэксту ў адпаведнасці з логікай выкладання інфармацыі, а таксама стварэнне ўласнага інтэлектуальнага прадукту — рабочага плана пераказу. У час работы вучні працуюць з апорнымі словамі, вучацца вылучаць галоўнае і другаснае, фарміраваць уласныя думкі.
Арфаграфічны ўзровень разумення тэксту прадугледжвае аналіз арфаграм, устаўку прапушчаных літар і выбар правільнага варыянта напісання. У час работы з тэкстам сумесна з вучнямі фарміруецца “Банк складаных слоў”, для якіх ствараюцца памяткі. Такія лексічныя адзінкі становяцца асновай для арфаграфічных хвілінак падчас вучэбных заняткаў, слоўнікавых дыктантаў, какаграфічных практыкаванняў. Какаграфічныя практыкаванні — гэта заданні на развіццё арфаграфічнай пільнасці вучняў. Для гэтага ў словах наўмысна дапускаюцца памылкі, а вучні павінны іх выправіць.
Для адпрацоўкі правіл арфаграфіі кожны рабочы ліст мае міні-трэнажор па арфаграфіі на пэўнае правіла, актуальнае для прадстаўленага тэксту. Трэнажор суправаджаецца сціслым тэарэтычным матэрыялам і падмацаваны пракладамі і алгарытмамі выбару правільнага напісання.
Пры неабходнасці рабочыя лісты дапаўняюцца карыснымі спасылкамі, даведкамі і каментарыямі, якія спрыяюць развіццю інтэлектуальных кампетэнцый вучняў.
Такім чынам, комплексная работа з тэкстамі дазваляе зрабіць пераказ сродкам развіцця метапрадметных кампетэнцый.
Дадатак
І. Уважліва прачытайце тэкст 44 “Рабіна”(ст. 52).
Андр..й з/с дзя(ц/т)інства марыў паса(дз/д)іць яко.. небудзь дрэўца. Але такая мара многім была (не)зразумелая бо яго вёска знаходзі(цц/ц)а сяро(д/т) лесу.
І /усё/ж пера(д/т) самай арміяй ён пасадзіу рабіну. Выбрау мес(ц/т)а у самым глухім кутку (за)дрывотняю. Калі (а/А)ндрэй вярнууся з/с войска то убачыу што яго рабіна (не)стройнае дрэўца а хваравіты дубец. Андрэй вырауняу яго і прывязау мя..кай вяровачкай (да)плота.
Рабінка расла але ёй усё(ж) нечага (не)хапала. Ліс(с/ц)ікі былі рэ(д/т)кі.. маленькі.. і рана пачыналі жаўце(ц/т)ь і асыпа(цц/ц)а. Пладоу рабінка (не)давала на ёй з..ўляліся нейкі.. дробны.. ссохлы.. зялёны.. шарыкі якія асыпаліся разам з\с ліс(ь)цем.
Аднойчы прыехаушы чарговы раз/с у вёску (А/а)ндрэй (не)убачыў каля дрывотні знаёмых галін з/с рэ(д/т)кімі ліс(ц/т)ікамі. Вывернута.. дрэва сіратліва ляжала (на)зямлі. Маці сказала што нядаўна быу страшэ(нн/н)ы буран які паваліу плот. Ён упау на рабінку і выв..рнуу яе з/с зямлі. Плот паправілі а дрэуца (не)чапалі.
(У)канцы лета хлопец зноу наведауся у вёску. Падауся (да)дрывотні і ахнуу. Рабіна ляжала (на)зямлі але была уся а..сыпаная гронкамі буйных чырвоных яга… яна ляжала і свя(ц/т)ілася затое(н/нн)ым гонарам што выжыла што змагла да(ц/т)ь багаты.. плады і глядзела (на)(А/н)дрэя з/с лё(г/х)кім дакорам чаму (не)паверыў ёй?
Ён паглыбіу рыдлёукай старую яму паклаў гліны гною. Падняу сваё дрэва падвязау і паліу.
І цяпер ён чамус(ь?)ці упэуне(нн/н)ы што рабіна выжыве прыме(цц/ц)а і будз.. жыць (да)таго часу пакуль будз.. ведаць што у све(ц/т)е ёсць хоць адзін чалавек каму яна патрэбна. Чалавек які хоць зрэ(т/д)ку успаміна.. і клапоці(цц/ц)а пра яе для каго ёй варта жыць.
Адкажыце на пытанні.
- Якую мару з дзяцінства меў Андрэй?
- Чаму іншыя людзі такой мары не разумелі?
- Дзе пасадзіў Андрэй сваю рабіну?
- Як рабіна расла?
- Чаму рабіна ўпала, была вывернута з зямлі?
- Ці пастараўся Андрэй паправіць вывернутае дрэўца?
- Як рабіна адплаціла чалавеку за клопат пра яе?
ІІ. Лексічная работа. Знайдзіце ў тэксце словы, якія адпавядаюць прыведзеным азначэнням.
- ______________ — гнуткая галіна дрэва з абарваным лісцем, якую выкарыстоўваюць для выпасу скаціны, падвязвання раслін. Тое, што і палка, прут.
- ______________ — лёгкая гаспадарчая пабудова для складвання дроў.
- ______________ — галінка дрэва, на якой адначасова расце шмат дробных ягад. Характэрна для вінаграду, рабіны, каліны і падобнага.
- ______________ — прыродная з’ява з моцным ветрам і дажджом, тое, што і бура.
- _____________ — колер крыві.
- _____________ — вельмі невялікі, мізэрны.
- _____________ — слабы, схільны да хваробы.
ЗАПОМНІЦЕ!
Дрэўца — дрэўка. Мы маем справу з паронімамі.
Дрэўца — маленькае дрэва (русск. — деревце).
Дрэўка — доўгая круглая палка, на якую насаджвалі сцяг ці кап’ё (русск. — древко).
ІІІ. Тэкставая работа. Дайце назву кожнай структурнай частцы, складзіце план.
- Арфаграфічная работа.
- Запомніце напісанне наступных слоў: затоены, які-небудзь, дрывотня, лёгкі, мяккі, чамусьці.
- У тэксце ўстаўце літары і прапушчаныя знакі прыпынку.
- Трэнажор да тэксту.
У беларускай мове няпэўныя займеннікі і прыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе сінанімічных постфіксаў -сьці і -небудзь, прыстаўкі абы-.
Постфікс -сьці пішацца з ь. Постфікс -небудзь — праз дэфіс. Прыстаўка абы- пішацца праз дэфіс.
Які небудзь, хтос..ці, штос..ці, якіс..ці, чыйс..ці, хто небудзь, што небудзь, які небудзь, чый небудзь, абы што, абы хто, абы які, абы чый, дзес..ці, калі небудзь, абы як.
- Какаграфічнае практыкаванне.
Напрацягу, лягенда, стагодзе, помстлівасць, міласэрднасць, затояны, дрэвотня, лёхкі, мягкі, чамусці, да дому, з лева, на сустрач, пярон, нарэсьце, засчаміць, аппетытны, час-ад-часу, у-абдымку, дзмуць, лець, які небудзь.