Пастановай Міністэрства адукацыі ад 4 красавіка 2024 года № 38 устаноўлены пералік міжнародных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў, пераможцы якіх маюць права на заахвочванне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2024 годзе.
Усяго ў пералік уключана 46 мерапрыемстваў, у ліку якіх:
- рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў;
- рэспубліканскі турнір юных фізікаў;
- рэспубліканскія конкурсы работ даследчага характару (канферэнцыі) вучняў па вучэбных прадметах;
- заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах;
- міжнародная канферэнцыя юных навукоўцаў;
- міжнародная Мендзялееўская алімпіяда школьнікаў па хіміі;
- міжнародная біялагічная алімпіяда;
- еўрапейская геаграфічная алімпіяда;
- міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі;
- міжнародная алімпіяда па інфарматыцы;
- алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і рускай літаратуры “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”;
- рэспубліканскі конкурс “Студэнт года” ў 2024 годзе;
- рэспубліканскі маладзёжны праект “100 ідэй для Беларусі”;
- міжнародны маладзёжны праект дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў “100 ідэй для СНД”;
- міжнародны конкурс навуковых і тэхнічных праектаў навучэнцаў I – FEST — 2024 (Туніс);
- сусветны конкурс (выстава) вынаходак World invention competition and exhibition (WICE) — 2024 (Малайзія);
- конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “Таленты XXI стагоддзя”;
- камандны чэмпіянат па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда;
- рэспубліканская праваахоўная алімпіяда;
- рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (лаўрэаты конкурсу);
- рэспубліканская алімпіяда па менеджменце;
- міжнародная юрыдычная алімпіяда “Моладзь за мір”.
Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Палажэннем аб заахвочваннях і аказанні матэрыяльнай падтрымкі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, па падтрымцы таленавітай моладзі, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2022 года № 429.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Па матэрыялах pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота з архіва рэдакцыі носіць ілюстрацыйны характар