Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ: нашы праекты нікога не пакідаюць абыякавымі

- 16:47Образование

Набыўшы білет, трэба не забыцца сесці ў цягнік: атрымаць білет БРСМ — гэта толькі першы крок. Важна далучыцца да агульнага руху і ісці з ім у адным напрамку.

На гэта мы звяртаем асаблівую ўвагу, — гаворыць першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандр Дзічкоўскі. — Сёння ўся наша моладзь ахоплена дзейнасцю, прычым цікавай ёй самой. Нашы праекты нікога не пакідаюць абыякавымі. Трэба дадаць, што больш за палову БРСМаўцаў Міншчыны — гэта падлеткі ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў: усяго іх больш за 21 тысячу. У асноўным гэта, канечне, школьнікі. Так адбываецца таму, што ў Мінскай вобласці няма УВА. Падлеткавы ўзрост самы складаны, бо менавіта ў гэты час юнакі і дзяўчаты самавызначаюцца, і наша задача — не выпус­ціць іх з-пад увагі.

— Столькі школьнікаў — гэта вялізны рэсурс. Куды яго накіроўваеце?

— На 44-м з’ездзе БРСМ мы прынялі стратэгію развіцця арганізацыі на найбліжэйшыя гады і вызначылі асноўныя напрамкі. Адзін з галоўных — валанцёрскі. У руху “Добрае сэрца” ўдзельнічае каля 5 тысяч нашых прадстаўнікоў. Гэта сапраўды вялікі рэсурс. Мы стараемся, з аднаго боку, зацікавіць саму мо­ладзь, а з другога — накіраваць гэты інструмент на карысць беларусам і ўсёй нашай радзіме. Навучэнцы прымаюць удзел у добраўпарадкаванні важных культурных і гістарычных аб’ектаў. Не так даўно ўказам Прэзідэнта нашай краіны рэканструкцыя дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу “Хатынь” была абвешчана Усебеларускай маладзёжнай будоўляй. Каб заха­ваць для нашчадкаў памяць пра трагедыю, на аб’екце працуюць добраахвотнікі ва ўзросце ад 14 да 31 года. У тым ліку моладзь з Лагойшчыны ў складзе будаўнічага атрада “Лагойск-1943” імя Героя Савецкага Саюза У.С.Аскеркі. Мінулым летам маладыя людзі ўдзельнічалі ў рэканструкцыі комплексу.

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 14 лютага 2023 года.