Пра экалагічнае выхаванне і прафарыентацыйныя праекты чытайце ў дадатку «Планета дзяцінства»

- 17:20Новости

Па ўсёй краіне нашы карэспандэнты збіраюць самую цікавую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў дашкольнай адукацыі. Чарговы дадатак «Планета дзяцінства» выходзіць у «Настаўніцкай газеце» 9 снежня.

  • Пра праект па патрыятычным выхаванні «Іскрынкі» і іншыя ініцыятывы полацкага сада № 33 распавядае загадчыца ўстановы Святлана Дзатцоева.
  • Сюжэтна-ролевыя гульні пра розныя прафесіі распрацавалі ў навагрудскім дзіцячым садзе № 10. «Знаёмства з прафесіяй будзе паспяховым толькі тады, калі хлопчыкі і дзяўчынкі адчуюць станоўчыя эмоцыі», — лічаць педагогі.
  • Творчыя праекты педагогаў Рамельскага дзіцячага сада Столінскага раёна прадстаўляе яго загадчыца Таццяна Мароз.
  • У Кракаўскім дзіцячым садзе Ашмянскага раёна выхоўваюць юных эколагаў — дашкаляты ведаюць усё пра птушак і звяроў Беларусі, самі могуць навучыць дарослых, як зберагаць рэсурсы, вядуць «Каляндар надвор’я», малююць прыродаахоўныя знакі.
  • Як малако трапляе ў магазін і як працуе ферма, растлумачаць выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Медуніца» Гомеля, ім падрабязна расказваюць пра прафесіі сельскагаспадарчай сферы.

Прыемнага чытання!

Лізавета МІЦКЕВІЧ
Фота Кацярыны МАЦЕВІЧ