Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі далучыліся да рэспубліканскага суботніка

- 12:12Актуально, Главная, Новости

Каманда супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі на чале з кіраўніком ведамства Андрэем Іванцом прыняла ўдзел у пасадцы дрэў на тэрыторыі Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса, перадае карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

— У межах рэспубліканскага суботніка прадстаўнікі Мінадукацыі разам з маладзёжнымі арганізацыямі працуюць у двух месцах: Негарэльскім лясгасе і на тэрыторыі археалагічнага комплексу на рацэ Менка, — адзначыў А. Іванец.

Усяго падчас работы ў лясгасе міністр адукацыі і яго каманда пасадзілі больш чым 1000 саджанцаў ліпы, звыш 2000 — сасны і каля 700 — клёнаў. Пазней гэтыя дрэвы пойдуць на азеляненне Мінска.

Начальнік гадавальніка Негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса Максім Ярашук адзначыў, што плошча базіснага ляснога гадавальніка, дзе праводзіцца суботнік, складае больш чым 30 га.

— Вырошчваем тут у асноўным лясны і дэкаратыўна-пасадачны матэрыял, які ідзе на азеляненне Мінска і раённых гарадоў, — звярнуў увагу М. Ярашук. — Апошнім часам арганізацыі адчуваюць недахоп павольнарослых дрэў (ліпа драбналістая), а таксама хуткарослых (клён вастралісты).

Наталля САХНО
Фота аўтара і з Telegram-канала Мінадукацыі