Прадстаўнікі сістэмы адукацыі ўшаноўваюць подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

- 10:37Актуально, Новости

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Міністэрства адукацыі сумесна з падведамаснымі арганізацыямі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў Мінску, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Аддаць даніну павагі мінулым пакаленням, якія заваявалі для нас мірнае неба, прыйшлі і супрацоўнікі Выдавецкага дома “Педагагічная прэса” на чале з дырэктарам Кацярынай Дубінскай.

— Захаванне памяці пра подз­віг савецкага народа з’яўляецца свяшчэнным абавязкам для нас, нашчадкаў пакалення пераможцаў. Менавіта захоўваючы гісторыю, мы захоўваем мір на нашай зямлі і будуем квітнеючую і незалежную Беларусь. На гэтым і грунтуецца выхаванне падрастаючага пакалення. Мы праводзім адпаведную работу ва ўсіх установах адукацыі, каб, нягледзячы на тое, што ветэраны сыходзяць і іх з кожным годам становіцца ўсё менш, маладое пакаленне памятала пра дзядоў, прадзедаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

возложение 9 мая

У гэтыя дні, напярэдадні важнага і знакавага для кожнага беларуса свята 9 Мая, памятныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх рэгіёнах з удзелам кіраўніцтва сістэмы адукацыі, педагогаў і навучэнцаў, выкладчыкаў і студэнтаў.

Ігар ГРЭЧКА
Фота аўтара