У цяперашні час у Кітаі 30,88 млн навучэнцаў атрымліваюць навыкі ў 11,3 тысячы прафесійных навучальных установах. Такія статыстычныя даныя прыводзіць Міністэрства адукацыі КНР.
Мінадукацыі дазволіла 27 навучальным установам прапаноўваць праграму бакалаўрыята ў сферы прафесійнай адукацыі пачынаючы з 2019 года, калі Дзяржсавет КНР апублікаваў план рэфармавання сістэмы прафесійнай адукацыі ў краіне.
247 з 1349 спецыяльнасцей, уключаных у новы каталог прафесійнай адукацыі, які выдала адукацыйнае ведамства ў бягучым годзе, з’яўляюцца спецыяльнасцямі прафадукацыі з выдачай дыплома бакалаўра па заканчэнні навучання.
Па словах аднаго з чыноўнікаў міністэрства, зараз работа вядзецца па шэрагу асноўных напрамкаў. У іх ліку — садзейнічанне справядлівым адносінам да навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійную адукацыю, у кантэксце стварэння роўных магчымасцей з навучэнцамі ВНУ ў плане залічэння, працаўладкавання і далейшай кар’еры. Пра гэта паведамляе “Жэньмін жыбаа анлайн”.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.