«Прававы марафон» пачаўся ў мінскім цэнтры «Лідар»

- 15:40Образование

На базе гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лідар» праходзяць вучэбныя зборы па прадмеце «Грамадазнаўства» для адораных і высокаматываваных навучэнцаў сталічных устаноў адукацыі з мэтай падрыхтоўкі іх да алімпіяды, паведаміў карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» начальнік цэнтра базавай і сярэдняй адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Андрэй Яўсееў.

Сярод удзельнікаў змены — пераможцы алімпіяд усіх узроўняў, конкурсаў даследчых работ, міжнародных спаборніцтваў па правазнаўстве, а таксама школьнікі, якія наведваюць аб’яднанні лічбавай, фінансавай і прававой дасведчанасці, прававых класаў, навучэнцы школ журналістыкі і юных блогераў.

Для заняткаў запрошаны выкладчыкі юрыдычнага, эканамічнага факультэтаў і факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Майстар-класы, варкшоп па актуальных тэмах правядуць настаўнікі сталічных устаноў адукацыі.

Раней у «Лідары» прайшла 10-я змена, у якой прынялі ўдзел 15 навучэнцаў. Яны ўвайшлі ў склад профільнага атрада па прадмеце «Геаграфія». Свае майстар-класы, трэнінгі, інтэрактыўныя гульні па гэтым прадмеце прадставілі педагогі сталічных устаноў адукацыі.

У цэнтры штогод праводзіцца 17 тэматычных змен, 5 з іх — летам.Там круглы год займаюцца і адпачываюць школьнікі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і грамадскай дзейнасці.

Ала КЛЮЙКО
Фота з сайта МГІРА