Надзея ШВЕД,
намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Суб’ект персанальных даных — фізічная асоба, у дачыненні да якой ажыццяўляецца апрацоўка персанальных даных.
Суб’екты персанальных даных у адпаведнасці с Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З “Аб абароне персанальных даных” (далей — Закон) надзелены шырокім колам правоў. І гэта не выпадкова: суб’ект, як носьбіт персанальных даных, павінен мець дзейсны арсенал магчымасцей для кантролю і своечасовага рэагавання на апрацоўку прыналежных яму персанальных даных.
Асноўныя правы суб’екта персанальных даных замацаваны ў артыкулах 10—13, 15 Закона.
З улікам таго, што ўстановы адукацыі (школы, гімназіі, ліцэі, каледжы і г.д.) з’яўляюцца самастойнымі аператарамі, ім трэба ведаць, якім чынам павінны быць рэалізаваны правы суб’ектаў персанальных даных у выпадку, калі яны звернуцца з адпаведнай заявай.
Падрабязна пра правы на адкліканне згоды, на атрыманне інфармацыі, якая тычыцца апрацоўкі персанальных даных і змяненне персанальных даных і інш. чытайце ў нумары ад 16 снежня 2022 года.