Багатым на цікавыя асобы атрымаўся новы выпуск «Планеты дзяцінства», які ўбачыць свет у «Настаўніцкай газеце» 9 верасня.

- У іванаўскім дзіцячым садзе № 7 калектыў ідзе ў нагу з часам і развівае сучасныя напрамкі. Установа ўдзельнічае ў адукацыйных праектах ПВТ: тут вучаць малых фінансавай адукаванасці, азам інфарматыкі.
- «Лясныя арэшкі» з дзіцячага сада № 5 Быхава вывучаюць родную прыроду, маленькія тэлежурналісты з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 22 Светлагорска перапісваюцца з юнымі калегамі з Расіі, а ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аг. Александрыя на Шклоўшчыне распрацавалі адукацыйны модуль «Кейс юнага патрыёта». Аб усім гэтым — у матэрыялах нашых аўтараў-педагогаў.
- Загадчыца дзіцячага сада № 5 Драгічына расказвае пра свой вопыт кіравання ўстановай, якая была першай у Брэсцкай вобласці ўбудаванай у жылы дом.
- У дзіцячым садзе № 5 Калінкавіч ёсць свая клумба для матылькоў, уласная сажалка і дзікі луг — установа рэалізуе праект «Зялёныя школы» і падыходзіць да гэтага крэатыўна.
Прыемнага чытання!
Лізавета МІЦКЕВІЧ
Фота аўтара





