Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі рэкамендавала падведамасным ВНУ сталіцы перайсці на дыстанцыйны фармат работы. “У выпадку немагчымасці арганізаваць адукацыйны працэс дыстанцыйна ВНУ павінны выканаць патрабаванні Расспажыўнагляду — распрацаваць і рэалізаваць усе неабходныя супрацькавідныя мерапрыемствы”, — заявілі МІА “Расія сёння” ў прэс-службе ведамства.
Маскоўскія ўлады абвясцілі дні з 15 па 19 чэрвеня непрацоўнымі, з 21 быў уведзены шэраг дадатковых абмежаванняў, закліканых стрымаць распаўсюджванне каранавіруса. Захваральнасць у сталіцы расце: у другой палове чэрвеня зафіксаваны рэкордныя сутачныя паказчыкі новых выпадкаў захворвання за ўвесь час пандэміі.
Міністэрства ў найбліжэйшы час выпусціць загад з рэкамендацыямі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах пагаршэння сітуацыі з COVID-19. На які тэрмін, пакуль не ўдакладняецца.
Кіраўніцтва МДУ, МДТУ імя Баўмана ўжо заявіла аб пераводзе сесій і атэстацый на дыстант. Вышэйшая школа эканомікі часткова перайшла на аддалены фармат, заняткі і экзамены, якія нельга прыняць у дыстанцыйным фармаце, вырашана правесці вочна.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.