Расійскія ВНУ пачалі прыём дакументаў ад абітурыентаў. У гэтым годзе даступныя чатыры спосабы падачы: вочны (там, дзе дазваляе эпідэмічная сітуацыя), па пошце, праз асабісты кабінет абітурыента ва ўніверсітэцкіх электронных сістэмах і з дапамогай суперсэрвісу “Паступленне ў ВНУ анлайн”.
Сёлета да гэтага сэрвісу падключыліся ўжо больш за 500 універсітэтаў. Нагадаем, ён быў запушчаны ў разгар пандэміі, у чэрвені 2020 года. Тады абітурыенты маглі дыстанцыйна падаць заяву на залічэнне ў 54 расійскія ВНУ. Гэтай магчымасцю скарысталіся больш за 20 тысяч абітурыентаў, падаўшы каля 70 тысяч заяў. У гэтым годзе ВНУ ў 10 разоў больш, а значыць, магчымасць хутка і, галоўнае, бяспечна адправіць неабходныя дакументы ёсць у значна большай колькасці абітурыентаў.
У суперсэрвісе “Паступленне ў ВНУ анлайн” можна выбраць ВНУ, накіраваць заяву аб залічэнні, прыклаўшы копіі неабходных дакументаў, даведацца пра даты дадатковых уступных выпрабаванняў, адсочваць сваё месца ў конкурсных спісах і даведацца пра залічэнне, атрымаўшы апавяшчэнне ад ВНУ. Таксама можна кіраваць згодай на залічэнне і ўносіць змены ў пададзеную заяву.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.