Уладзімір Пуцін даручыў да сакавіка наступнага года вызначыць падыход да суадносін колькасці навучэнцаў з Расіі і замежжа і да ўліку гэтага пры камплектаванні класаў.
Адпаведны пералік даручэнняў прэзідэнта апублікаваны ў пятніцу на сайце Крамля. Адзначаецца, што такія суадносіны павінны быць “аптымальнымі для сацыяльнай, моўнай і культурнай адаптацыі замежных грамадзян, якія вучацца ў Расіі, і забяспечваць эфектыўную рэалізацыю адукацыйнага працэсу ў цэлым”. Таксама звяртаецца ўвага на неабходнасць уліку гэтых суадносін пры камплектаванні груп, класаў у дашкольных адукацыйных і агульнаадукацыйных арганізацыях”, — гаворыцца ў даручэнні.
Тэрмін выканання даручэння — 1 сакавіка 2022 года, паведамляе МІА “Расія сёння”.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.