Сустрэча з казачнымі героямі, падарункі, карагоды каля ёлкі, Дзед Мароз са Снягуркай — акцыя “Нашы дзеці” прыносіць радасць і чаканне цуду кожнаму дзіцяці ў Беларусі. Урачыстае адкрыццё акцыі на Іўеўшчыне адбылося ў Іўеўскім яслях-садзе — пачатковай школе.
На сустрэчу з дзецьмі прыйшлі намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Л.В.Носуль, старшыня Іўеўскай РА ГА “Беларускі фонд міру” А.А.Раманюк, старшыня Іўеўскай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” Т.І.Барташ, старшыня Іўеўскай РА Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа І.І.Кузьміна, першы сакратар Іўеўскай РА ГА “БДСМ” Ю.У.Драбовіч, старшыня Іўеўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў А.П.Букліс. Яны цёпла павіншавалі нашых дзетак, падкрэслілі значнасць тых спраў, якія адбудуцца ў межах навагодняй акцыі.
І вось першае святочнае мерапрыемства адбылося: сустрэча дзяцей з героямі навагодняй казкі, зімовыя песні, запальванне ёлкі, вясёлы карагод і, вядома, салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі кожнаму маленькаму ўдзельніку свята.
Аляксандр РАМАНЮК,
дырэктар Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.