Сакрэты рабінзонаў

- 9:50Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Кажуць, добра ўсё ўмець, але не ўсё рабіць. Гэта добра ведаюць юныя бабруйскія турысты, таму з азартам асвойваюць майстэрства не толькі вандровак, але і выжывання ў прыродзе.

Сярод іх праваднікоў па сцежках рабінзонаў — метадыст Цэнтра турыз­му, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі Бабруйска Святлана Максімовіч. Яна 33 гады вучыць дзяцей атрымліваць асалоду не толькі ад падарожжаў па родным краі і ад смаку самастойна згатаванай на вогнішчы кашы, але і ад пераадольвання турыстычных перашкод.

“У простым паходзе элементы школы выжывання мы не закранаем — разлічваем, што дзецям выжываць не прыйдзецца, — асцярожна жартуе Святлана Іванаўна. — А вось старэйшыя дзеці, якія ўжо прайшлі пачатковую турыстычную падрыхтоўку і маюць вопыт удзелу ў катэгарыйных паходах з некалькімі начлегамі, з задавальненнем асвойваюць іх. Таму ў практыку нашых аб’яднанняў па інтарэсах мы ўводзім і “Рабінзанаду”, і “Паходы з элементамі ролевай гульні”, і “Элементы школы выжы­вання”.

Але, па словах Святлана Іванаўны, перш чым адправіцца “блукаць па тайзе” ці “пераносіць на самаробных насілках раненага сябра праз балота”, трэба асвоіць азы паходнай навукі. Гэта значыць, не ў тэорыі, а на практыцы навучыцца наладжваць свой побыт, ставіць палатку, разводзіць касцёр, прычым у розных умовах, часам нават экстрэмальных.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 22 лістапада 2022 года.