Звініць званок, вучні спяшаюцца заняць свае месцы і адчуць непаўторную школьную атмасферу. Усё цешыць вока, усё падпарадкавана галоўнай мэце — стварыць для дзяцей ідэальныя ўмовы для вучобы, усебаковага развіцця і адпачынку. А галоўны натхняльнік усіх спраў сярэдняй школы № 2 Светлагорска, творчы настаўнік калектыву, яго душа — дырэктар Алена Мікалаеўна Жынко. Яе ўпэўненасць у поспеху зараджае аптымізмам, прымушае паверыць у свае сілы і ў патэнцыял усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу — бацькоў, педагогаў, работнікаў установы адукацыі і, вядома, навучэнцаў.
Алена Мікалаеўна марыла стаць настаўніцай, навучаючы ў дзяцінстве сваіх лялек пісьму і матэматыцы, дапамагаючы аднакласнікам, і яе мара спраўдзілася. Пасля заканчэння ў 1993 годзе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны яна працавала настаўніцай матэматыкі, а пазней намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 10 Светлагорска.
А.М.Жынко — сапраўдны кіраўнік-прафесіянал, які пастаянна ўдасканальвае сваё майстэрства. Кіраўнік — гэта стан душы, лад жыцця, калі хочаце. Жыццёвае крэда Алены Мікалаеўны — “Умей адчуваць побач з сабой чалавека, умей разумець яго душу, бачыць у яго вачах складаны духоўны свет” (В.А.Сухамлінскі).
Галоўная мэта, якую Алена Мікалаеўна бачыць перад сабой і сваімі калегамі, — выхаванне і развіццё свабоднай і жыццелюбівай таленавітай асобы, узбагачанай ведамі аб усіх сферах жыццядзейнасці чалавека, гатовай да стваральнай творчасці.
27 гадоў педагагічнай дзейнасці засталіся ў мінулым… Многа гэта ці мала для жыцця настаўніка, дырэктара школы? Напэўна, для любога чалавека гэта не проста пе-рыяд у жыцці, а велізарны шлях, поўны ўзлётаў і падзенняў, радас-цей і расчараванняў, перамог і няўдач. Але што значаць для дырэктара школы гэтыя гады? Гэта пастаянная і мэтанакіраваная работа па выхаванні дзяцей, фарміраванні адзінай адукацыйнай прасторы, згуртаванні працоўнага калектыву, удасканаленні і ўмацаванні матэрыяльнай базы школы. Кіраўніцкая пасада для Алены Мікалаеўны — гэта не проста работа, а сапраўды вялікае служэн-не высакароднай справе выхавання новых пакаленняў! Сотні выпускнікоў з удзяч-насцю успамінаюць свайго любімага дырэктара.
Школе № 2 Алена Мікалаеўна прысвяціла 13 гадоў жыцця. За гэты час ва ўстанове адукацыі традыцыйным стаў гарадскі інтэлектуальны фестываль для першакласнікаў “Краіна ведаў”, стартавала спартыўная пляцоўка па варкаўце. Абноўлены і пастаянна прымае наведвальнікаў музей 194-й Рэчыцкай Чырванасцяжнай дывізіі. Штогод у рамках працоўных праек-таў для старшакласнікаў пры садзейнічанні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Светлагорскага раённага выканаўчага камі-тэта абнаўляецца інфармацыйная прастора, забяспечваецца выраб інфармацыйных стэндаў, рэпрадукцый карцін вядомых мастакоў у фармаце “Друк на палатне”. Працягвае радаваць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу штогадовая традыцыя святкавання народных і дзяржаўных свят: Дзень маці, Калядкі, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Масленіца.
У 2021 годзе ва ўстанове адукацыі чакаецца рамонт і абнаўленне абсталявання харчаблока, плануецца аснашчэнне кабінета біялогіі ў межах праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” пры падтрымцы аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.
Алена Мікалаеўна ўмела каардынуе станаўленне кожнага члена калектыву. Шмат сіл і энергіі яна аддае рабоце з маладымі спецыялістамі, мудра карэкціруе дзей-насць вопытных настаўнікаў. Усё гэта дазволіла працоўнаму калектыву школы стаць дружнай і згуртаванай камандай, здольнай аператыўна вырашаць любыя пытанні навучання і выхавання падрастаючага пакалення.
Выдатныя арганізатарскія здольнасці, веданне псіхалогіі людзей дапамагаюць ёй захапіць працоўны калектыў агульнай справай. Асаблівая рыса Алены Мікалаеўны — абвостранае пачуццё новага. Яна валодае нязгасным інавацыйным імпульсам, умее бачыць гэтае новае ў мностве розных сітуацый і заўсёды гатова дапамагчы іншым.
Няпраўда, што дырэктар школы ахвяруе сваім жыццём дзеля калег, дзяцей, бацькоў. Гэта не ахвяра, а радасць для яго, а інакш — навошта? Тым, хто ідзе ў школу з цяжкім сэрцам, яна здасца непасільнай ношай. На самай справе, школа — гэта цэнтр жыцця, канцэнтрацыя энергіі, мудрасці, любові, радасці і поспеху!
Анжаліка ЛАСАЕВА,
настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 Светлагорска.