Таямніцы сямейнага куфра

- 12:35Людзі адукацыі, Суразмоўца

З Валянцінай Неўмяржыцкай, настаўніцай працоўнага навучання сярэдняй школы № 2 Ельска, я пазнаёмілася ў Мінску падчас фестывалю прафмайстэрства педагогаў “Пазнанне ў сутворчасці”. Маю ўвагу прыцягнулі вырабы, упрыгожаныя вышытымі сімваламі і беларускім арнаментам, — вынік сумеснай творчасці педагога і вучаніц. Работы немагчыма было адрозніць ад фабрычных.

— Вышыўкай аздабляюць адзенне, сувеніры, рэчы бытавога, абрадавага і ўтылітарна-дэкаратыўнага характару. Такія вырабы павінны быць не проста прыгожымі, але і якаснымі, прычым як са знешняга, так і з унутранага боку, — патлумачыла Валянціна Іванаўна. — Гэтаму мяне заўсёды вучылі маці і бабуля, якія былі добрымі майстрыхамі ткацтва і вышыўкі. Так, мая маці сама распрацоўвала ўзоры, якія “пайшлі ў народ”. Прамудрасці рукадзелля, якія я асвоіла ў дзяцінстве, у далейшым перадала сваёй дачцэ і вучням.

У сямейным куфры, які дастаўся мне ў спадчыну, шмат вышытых і тканых вырабаў, створаных у тым ліку пры маім удзеле. Для сваіх вучаніц я раблю экскурсію-падарожжа ў мінулае маёй сям’і. Паказваю, напрыклад, самаробныя просцілкі-“выкладанкі” з каляровымі кветкамі, вырабленыя ў закладной тэхніцы ткацтва. Малюнак на іх выкладаўся не па ўсёй шырыні асновы, а толькі ў пэўных месцах у адпаведнасці з узорам каляровымі ніткамі мулінэ ці пражай, якую пралі з авечай воўны і фарбавалі ў розныя колеры. Пры такой тэхніцы ткацтва выкарыстоўваліся дзве ўточныя ніткі — фонавая і ўзорная. Выкладалі ўзоры асобнымі маленькімі клубочкамі, затым чаўнаком пракладвалася ўточная нітка і прыціскалася бёрдам (грэбенем, закрытым з абодвух бакоў). Памятаю, як я дапамагала маці і бабулі, намотвала нітачкі па некалькі дзясяткаў невялічкіх клубочкаў.

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 3 лютага 2023 года.