Ганаруся кожным вучнем

- 11:38Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Лізавета Воранава — маладая настаўніца англійскай мовы Разанцаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна. Дзяўчына свядома выбрала работу педагога і ўжо другі год імкнецца не проста навучыць дзяцей, а ўлюбіць іх у свой прадмет. Ці паспяхова?

Знаёмства Лізаветы Міхайлаўны з педагогікай адбылося пасля паступлення ў Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава на аддзяленне “Замежная мова”. А любоў да англійскай мовы пачалася яшчэ ў пачатковых класах, калі толькі зарадзілася мара стаць міжнародным перакладчыкам. Пасля выпуску з кале­джа ў 2021 годзе Лізавета Міхайлаўна знайшла сваё прызванне ў выкладанні.

Вучылася я 4 гады, — расказвае малады педагог. — Падняла сваю англійскую на высокі ўзровень, паглыбілася ў яе гісторыю і ўмацавала тэарэтычную базу. Любімым перыядам навучання была практыка. Спачатку мы праводзілі толькі класныя га­дзіны ў школах: падабалася і нам, і дзецям. Навучэнцы хацелі, каб да іх прыходзіла больш такіх настаўнікаў, як мы, — і гэта матывавала працаваць яшчэ больш старанна. Пасля, ужо на пераддыпломнай практыцы, мы вялі паўнавартасныя ўрокі. Памятаю, як мяне натхняла ўсведамленне таго, што я зацікавіла вучняў замежнай мовай.

Працаваць настаўніца пачала ў верасні 2021 года. Уражанні былі незабыўныя, асаб­ліва калі стала заўважаць, што дзецям падабаюцца яе ўрокі. На тое былі прычыны: Лізавета Міхайлаўна праводзіла заняткі, прымяняючы розныя метады і формы выкладання: гульнявыя, візуальныя, аўдыяльныя. Чаканні апраўдаліся — зараз у Разанцаўскай сярэдняй школе ўсё больш навучэнцаў, якія імкнуцца вывучаць англійскую мову. Але, вядома, былі і цяжкасці.

Лізавета Воранава пераканана, што педагог лепш за ўсё можа зацікавіць вучня асабістым прыкладам. Ён павінен сам дэманстраваць станоўчае стаўленне і любоў да свайго прадмета, тады і дзеці будуць адчуваць цікавасць да таго, што ім выклада­юць. Вучні Лізаветы Міхайлаўны ведаюць, што на занятках яны абавязкова пачуюць нешта пазнавальнае і нават дзесьці пацешнае, таму з радасцю чакаюць кожнага новага ўрока.

Чытайце матэрыял Соф’і Цыкуновай у нумары ад 10 лютага 2023 года.