Малады педагог Ірына Акуліч: “Хачу, каб мае вясковыя дзеці ведалі, якія яны ўнікальныя і непаўторныя”

- 9:41Людзі адукацыі, Образование, Суразмоўца, Суразмоўца

Малады педагог Ірына Акуліч упэўнена, што яе месца там, дзе нарадзілася і вырасла.

”Ой, Іра, як складана часам бывае ў школе”, — казалі мне сваякі, якія ўсё жыццё там працу­юць. А я заўсёды ведала, што стану толькі настаўніцай. У мяне была мара. З мяне нават смяяліся аднакласнікі: навошта гэта табе, куды ты ідзеш? А я нават у дзіцячых гульнях заўсёды была настаўніцай: вучыла ўсіх пісаць. Праўда, доўга не ведала, што канкрэтна буду выкладаць. Але тое, што стану настаўніцай, была ўпэўнена на 100%”, — адзначае педагог.

Другі год Ірына Акуліч выкладае нямецкую мову ў роднай Мілашавіцкай сярэдняй школе, якую сама зусім нядаўна скончыла. Школа знахо­дзіцца ў аддаленым Лельчыцкім раёне, на паўднёвай мяжы нашай краіны. У аграгарадок Мілашавічы за 32 кіламетры дзяўчына што­дзень прыяз­джае на машыне з Лельчыц. 

Ірына вельмі ганарыцца свая­камі, якія працуюць у сістэме адукацыі: “У мяне вялізная настаўніцкая сям’я. Усе матуліны родныя — педагогі. Мама Тамара Аляксанд­раўна Гаўрылавец — завуч па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў нашай Мілашавіцкай школе. Усе цёткі і дзядзь­кі — настаўнікі, працуюць па ўсёй Беларусі. Цётка Ніна Аляксандраўна Ашарчук працуе ў Мінску настаўніцай пачатковых класаў. Гісторыю ў Слуцку выкладае дзядзька Міхаіл Аляксандравіч Сакавец. У Салігорску — цётка Надзея Аляксандраўна Ра­дзюкевіч, яе прадмет — геаграфія. Дзядзь­ка Рыгор Аляксанд­равіч Сакавец таксама быў настаўнікам геаграфіі, цяпер на пенсіі. Я прыняла эстафету і працягваю іх справу. Вядома, адчуваю вялікую адказнасць перад усімі імі”.

Ірына Акуліч па мэтавым накіраванні вучылася на дзённым аддзяленні БДУ і па размеркаванні вярнулася ў родную вёску Мілашавічы.

“Мне вельмі пашанцавала з настаўнікамі нямецкай, якія і вызначылі мой выбар, — гэта Пётр Пятровіч Прыходзька і Сяргей Уладзі­міравіч Гаўрылавец. Школьніцай ездзіла на алімпіяды і займала прызавыя месцы. Мы ўвесь час удзельнічалі ў розных конкурсах. Мне ўсё было цікава”, — успамінае дзяўчына.

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 14 лютага 2023 года.