Штомесячны арганізацыйна-практычны дадатак да «Настаўніцкай газеты» «Школа кіравання» выйдзе 18 ліпеня. Ён будзе карысны для адміністрацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сацыяльныя гарантыі маладым спецыялістам каменціруе загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Райская.
Пра прафілактыку бяспечных паводзін школьнікаў у летні перыяд расказвае падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Мялешка, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама.
Таксама да вашай увагі новыя пастановы, інструкцыі і адказы на пытанні ад Міністэрства адукацыі.
Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА





