Што значыць быць першай настаўніцай? Ведае педагог Бараўлянскай гімназіі Ганна Баранава

- 10:34Главная

Ганна Сцяпанаўна Баранава працуе настаўніцай пачатковых класаў у Бараўлянскай гімназіі 6 гадоў. За гэты час маладая настаўніца ўжо вырасла як прафесіянал і выпрацавала свой уласны стыль навучання. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Ганна Баранава вырасла ў сям’і ўрачоў. Бацькі думалі, што з выбарам прафесіі дачка іх не здзівіць, таксама стане ўрачом. Але Ганна Сцяпанаўна аддала перавагу педагогіцы, як калісьці зрабіў яе дзядуля, настаўнік фізікі Васіль Баранаў. Яна ўспамінае, што з самага дзяцінства захаплялася настаўніцтвам і заўсёды хацела быць падобнай да сваіх школьных педагогаў.

“Я з ранніх гадоў ведала, што стану настаўніцай, — гаворыць Ганна Сцяпанаўна. — Пасля ўрокаў і на выхадных гуляла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў школу. Я скончыла Бараўлянскую гімназію з залатым медалём і паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка на факультэт пачатковай адукацыі. Дарэчы, у нашай гімназіі створаны “Залаты выток” і “Сярэбраны выток” — Дошка гонару навучэнцаў, якія скончылі гімназію з залатым і сярэбраным медалём. Маё імя і прозвішча таксама значацца ў гэтым спісе”.

Па волі лёсу пасля заканчэння БДПУ Ганна Баранава прыйшла працаваць у Бараўлянскую гімназію. І ёй адразу далі яе першы ва ўсіх сэнсах клас.

“У 2017 годзе я прыйшла на работу ў сваю родную гімназію, — працягвае расказваць Ганна Сцяпанаўна. — Педагогі, якія калісьці вучылі мяне, а сёння — калегі, прынялі мяне вельмі добра, з павагай. Я працую ў вопытным калектыве настаўнікаў, яны ўсе прафесіяналы і гатовы ў любы момант даць параду і дапамагчы, калі ў гэтым ёсць патрэба. Працуючы з імі, каторы раз упэўнілася, што мне вельмі пашанцавала з месцам работы”.

Ужо шэсць гадоў Ганна Сцяпанаўна вучыць дзетак тым каштоўным ведам, якія стануць для іх падмуркам у далейшым жыцці.

Чытайце матэрыял Наталлі САХНО ў нумары ад 7 сакавіка 2023 года.