У 1997 годзе адзін з першых ваенна-патрыятычных класаў у Беларусі быў адкрыты на базе сярэдняй школы № 9 Слоніма.
Так пачалася гісторыя кадэцкага руху, ля вытокаў якой стаялі на той час дырэктар школы Любоў Ефанцьеўна Слюсарава і падпалкоўнік запасу Віктар Мікалаевіч Пенза. Пачыналася ўсё з аднаго класа з 26 навучэнцамі. Сёння 164 кадэты і выхаванцы 5—11 класаў працягваюць слаўныя традыцыі кадэцтва Слонімшчыны. Ніводнае ўрачыстае мерапрыемства ў раённым цэнтры не абыходзіцца без удзелу кадэтаў — прыгожых юнакоў і дзяўчат у чорнай форме і пунсовых пагонах. За гэтыя гады выпускнікамі Слонімскага кадэцкага корпуса сталі амаль 500 юнакоў і дзяўчат.
Яркай падзеяй у жыцці раённага цэнтра стаў 25-ы юбілей кадэцкага корпуса. Шматлікія госці, а сярод іх былі начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Святлана Віктараўна Валько, кіраўніцтва 11-й асобнай механізаванай брыгады, ветэранскай арганізацыі, духоўны настаўнік кадэтаў протаіерэй Вадзім Пятліцкі, педагогі і бацькі навучэнцаў, сабраліся на свята “Пасвячэнне ў кадэты” — урачысты цырыманіял прыняцця ў кадэты 27 выхаванцаў корпуса. Перад сваімі таварышамі яны далі клятву на вернасць Айчыне, паабяцалі бездакорна выконваць статут кадэцкага корпуса, быць дысцыплінаванымі, сумленнымі і вернымі свайму слову, свята берагчы кадэцкі гонар.
Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 13 студзеня 2023 года.