Прапаноўваем увазе педагогаў прыклад урока ў 4 класе па прадмеце «Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь» на тэму «Еўфрасіння Полацкая».
Тып урока: камбінаваны.
Актуальнасць і адпаведнасць Мэтам устойлівага развіцця: матэрыял урока дазваляе разгледзець гендарныя пытанні таго часу, калі жыла Еўфрасіння Полацкая, пытанні даступнасці адукацыі і зрабіць высновы пра тое, як важна звяртаць на гэта ўвагу зараз.
Мэта: мяркуецца, што да канца ўрока вучні:
- будуць ведаць першае імя Еўфрасінні Полацкай і ўзрост, калі яна стала манашкай;
- змогуць пералічыць асноўныя справы Еўфрасінні і прааналізаваць іх значэнне для сучаснасці;
- змогуць патлумачыць, чаму Еўфрасінню абвясцілі святой;
- змогуць пералічыць і апісаць аб’екты культурнай спадчыны, якую пакінула пасля сябе Еўфрасіння.
Задачы асабістага развіцця:
- садзейнічаць фарміраванню пазнавальных вучэбных дзеянняў: лагічных (аналізу, сінтэзу, параўнання, абагульнення, устанаўлення прычынна-выніковых сувязей), знакава-сімвальных (мадэлявання), навыкаў работы з інфармацыяй (яе пошуку, прадстаўлення, перапрацоўкі);
- ствараць умовы для развіцця пазнавальнай цікавасці, назіральнасці ў ходзе выканання практычных заданняў у групе;
- ствараць умовы для развіцця навыкаў вучэбнай сумеснай дзейнасці.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, скарбонка з рэчамі, рабочыя лісты, пластылін, малюнкі і лісты для работы ў групах, стужка часу, мультымедыя.
Вучэбны дапаможнік: Паноў, С.В.Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь: вучэбн. дапам. для 4 кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2018. — 166 с.
Формы арганізацыі дзейнасці вучняў: франтальная, індывідуальная, парная, групавая.
Как паглядзець падрабязны ход урока, клікай тут.
Дадатак
- Рабочы ліст да ўрока: https://docs.google.com/document/d/1VTY9jgdEuYdJkXqgkX-MPUkzre8YnNZr/edit?usp=sharing&ouid=114319195424070499792&rtpof=true&sd=true.
- Дадатковы ілюстрацыйны матэрыял: https://www.canva.com/design/DAF2ApXY4-Y/wJ2aqTTvfAEngYezuMQrPw/watch?utm_content=DAF2ApXY4-Y&utm_campaign=designshare&utm_medium=link&utm_source=editor.
- Старонка сацсеткі для дамашняга задання: https://docs.google.com/document/d/1zEmtfFRmq4__YJZ5fCek7B2aXOfjGxhu/edit?usp=sharing&ouid=114319195424070499792&rtpof=true&sd=true.
- Падручнік: афіцыйны сайт https://uchebniki.by/media/download/files/ic_bgu/chal_i_svet_4kl_panou_bel_rus_2018.pdf.
Святлана ІВАНЮШЫНА,
настаўніца пачатковых класаў
сярэдняй школы № 1 Лагойска Мінскай вобласці
Фота на прэўю з архіва рэдакцыі, выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі