Старшакласнікі асвояць азы медыцынскай прафесіі

- 11:10Образование

Пастановай Міністэрства адукацыі ад 30 мая 2024 г. зацверджана вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў медыцынскую прафесію» для 10—11-х класаў. Такая інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Праграма разлічана на 68 гадзін (35 — для вучняў 10-га класа, 33 — для адзінаццацікласнікаў).

Мэта факультатыву — стварэнне ўмоў для ўсвядомленага выбару патрэбы ў прафесійным самавызначэнні.

Матэрыялструктураваныпа тэмах. Вучэбныпрацэспрадугледжваене толькі асваеннетэорыі, але і выкананне практычных работ, а таксама экскурсіі ва ўстановы аховы здароўя.

У выніку навучэнцы будуць мець уяўленне аб сутнасці прафесійнай дзейнасці медыкаў і асноўных прафесіях гэтага напрамку, патрабаваннях, што прад’яўляюцца да асобы медыцынскіх работнікаў. Таксама яны будуць ведаць кампаненты здаровага ладу жыцця, уплыў на здароўе насельніцтва фактараў асяроддзя пражывання чалавека; асновы гігіены, значэнне асабістай гігіены і гігіены харчавання ў жыцці чалавека; прынцыпы аказання першай дапамогі пры пагрозлівых для жыцця станах. Старшакласнікі змогуць ацэньваць самаадчуванне, фізічнае здароўе і прытрымлівацца прынцыпаў здаровага ладу жыцця, арыентавацца ў асноўных напрамках дзейнасці арганізацый аховы здароўя.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі