Разам з вучнямі педагогі прыдумваюць новыя формы азелянення, укараняюць цікавыя ідэі па арганізацыі ландшафта, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

Былі высаджаны 120 кустоў бягоніі, 35 кустоў хрызантэмы, з’явіліся малыя архітэктурныя формы “Матылёк” і “Гімназія. У будучыню — разам”, змянілі аблічча і папрыгажэлі раскідзістыя дрэвы, для адпачынку дзяцей і педагогаў устаноўлены лавачкі.
— Ідэйным натхняльнікам стварэння ўсёй гэтай прыгажосці з’яўляецца наш бібліятэкар Анжэла Тадэвушаўна Івановіч. Разам са сваім мужам Алегам Валянцінавічам, рабочым па комплексным рамонце, яна рэалізавала шмат праектаў, сярод якіх кампазіцыя “Сэрца гімназіі”, лілейнік, штучная сажалка з фантанам і інш. Для таго каб гімназічная тэрыторыя ўвесь год патанала ў кветках і стварала пазітыўны настрой, расліны падбіраюцца ў адпаведнасці з часам цвіцення і яруснасці. Да работы актыўна далучаюцца вучні і педагогі. Дарэчы, у мінулым годзе гімназія стала пераможцай раённага конкурсу па добраўпарадкаванні тэрыторыі, — адзначае дырэктар гімназіі Таісія Шыбун.
Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота аўтара





